Елена Стельмах встретилась с юными читателями в гостях у франциска скорины
Встречи

Алена Стэльмах у чарговы раз запрасіла сваіх юных чытачоў у госці да Францыска Скарыны

Алена Стэльмах, аўтар папулярнай дзіцячай кнігі, прысвечанай першадрукару, правяла чарговую прэзентацыю ў публічнай бібліятэцы №2 горада Мінска.

Спачатку адбылося знаёмства з вясёлымі героямі кніжкі. Дзецям было цікава даведацца, адкуль узяліся Аловак, Яіцка, Гузік Юзік, кактус Пундзік. Стала вядомым, што ўдзел у напісанні кнігі ўзялі пяць дзяўчынак Алены Анатольеўны, кожная з якіх прыдумала свайго героя і стварыла яго непаўторны вобраз.

Елена Стельмах встретилась с юными читателями в гостях у франциска скорины

Елена Стельмах встретилась с юными читателями в гостях у франциска скорины

Трэцякласнікі адной з мінскіх школ з захапленнем слухалі пра Францыска Скарыну і пра той далёкі час, калі ён толькі распачынаў кнігадрукаванне. Дзеці згадвалі пра тое, колькі кніг прачыталі і чаму навучыліся, дзякуючы ім. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся, як самі здзяйснялі добрыя ўчынкі.

Елена Стельмах встретилась с юными читателями в гостях у франциска скорины

Чытачы абяцалі пісьменніцы сябраваць з кнігай, якая дапаможа ім вырасці добрымі і разумнымі.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.