Аўтары праекта Бачу Беларусь такой разам з навучэнцамі каледжа імя Глінкі
Встречи,  Мир писателя

«Бачу Беларусь такой» — літаратурна-патрыятычны праект зацікавіў моладзь

На працягу года прэзентацыя літаратурна-патрыятычнага праекта «Бачу Беларусь такой» членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, Эдуарда Ханка і Уладзіслава Цыдзіка пройдзе на шматлікіх маладзёжных пляцоўках сталіцы.

Алена Стэльмах прэзентуе праект Бачу Беларусь такой перад навучэнцамі каледжа

Ініцыятыва здзяйсняецца пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама, і ўжо мае паспяховы вопыт. 8 лютага у рамках праекта адбылася сустрэча творцаў з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. 

«Бачу Беларусь такой» — шматгранны літаратурна-патрыятычны мастацкі праект, прасякнуты шчырым захапленнем і любоўю аўтараў да Радзімы. Яго прэзентацыя маладзёжнай аўдыторыі праходзіла ў атмасферы ўзаемнай цікавасці і эмацыянальнай лучнасці.