«Белая русь» вучыць маладых лідэраў валоданню мовай
Встречи

ГА «Белая Русь» вучыць маладых лідэраў моўнаму этыкету

Дакладна выказваць думкі, гаварыць змястоўна, пераконваць словам – гэта важна для кожнага чалавека. Для палітыка, грамадскага дзеяча валоданне мовай мае першачарговае значэнне.
Слова грамадскага актывіста можа быць адрасавана вялікай аўдыторыі, калі ад выступлення залежыць авалоданне новымі ідэямі вялікай колькасці людзей, разуменне імі сутнасці сказанага, адпаведнасць рэагавання на тое, што хацеў данесці прамоўца.

8 красавіка своеасаблівы майстар-клас для маладзёжнага актыву ГА “Белая Русь” правёў загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Віктар Іванавіч Іўчанкаў. Тэма сустрэчы як раз і датычыла моўнага этыкету грамадскага лідэра.

«Белая русь» вучыць маладых лідэраў валоданню мовай

«Белая русь» вучыць маладых лідэраў валоданню мовай

«Белая русь» вучыць маладых лідэраў валоданню мовай

Слова для чалавека заўсёды мела неперасягненнае значэнне: і тады, калі толькі з’явілася магчымасць развіцця моўнага апарату, і сёння, калі слова з’яўляецца галоўнай крыніцай зносін паміж людзьмі. Віктар Іванавіч зрабіў своеасаблівы экскурс у гісторыю развіцця мовы. Асобна спыніўся на антычнай рыторыцы Старажытнай Грэцыі і Рыма, калі ўзоры красамоўства дэманстравалі Сакрат, Платон, Арыстоцель. Сёння назіраецца тэндэнцыя  вяртання да вытокаў антычнасці, бо слова перайшло ў разрад важнейшага прадукта інфармацыйнага грамадства.

На думку спецыяліста, у сучасным свеце мова змяняецца надзвычай інтэнсіўна. Таму спрыяюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі.

За кошт чаго сёння папаўняецца моўны запас: з мастацкай літаратуры, або з так званых інтэрнет-крыніц? Віктар Іванавіч спыніў увагу на тым, што пераважная большасць моўных новаўтварэнняў нараджаецца менавіта ў асяроддзі інтэрнэта. Нярэдка яны носяць не зусім зразумелае значэнне. Словы маюць тэндэнцыю да спрашчэння формы, у нечым адлюстроўваюць больш хуткаснае і імклівае сучаснае жыццё.

Мовазнаўца даў парады, як пазбегнуць ва ўласным выступленні клішэ, штампаў, як не збіцца да фармальнасці выказванняў. Гэта робіць выступленне аб’ёмным, але не нясе інфармацыйнай сутнасці. Значыць, і не дасягае сваёй мэты – уздзеяння на субяседніка.

Валоданне словам ярка характэрызуе асобу, тым больш падкрэслівае вартасць кіраўніка, яго аўтарытэт.

«Белая русь» вучыць маладых лідэраў валоданню мовай

Старшыня ГА “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў ад імя ўдзельнікаў сустрэчы выказаў вялікую ўдзячнасць Віктару Іўчанкаву.  Моўны ўрок пойдзе на карысць маладым лідэрам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.