Алена Стэльмах у Рагачоўскай бібліятэцы прадставила сваю казку «Дуб і Крумкач»
Встречи

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы віталі кніжную навінку казку «Дуб і крумкач»

На цэнтральнай плошчы Рагачова будынак цэнтральнай раённай бібліятэкі займае асобнае месца, як цяпер называюць яго – Дом кнігі.  Цікавы ён сваім гістарычным мінулым. Пабудаваны ў ХIХ стагоддзі ў розныя часы меў і рознае прызначэнне. Цяпер ператварыўся ў царства кніг, дзе налічваецца больш за 100 тысяч экзэмпляраў.

Прыкметна і тое, што на першым паверсе размешчана кнігарня, дзе шырокі выбар самых свежых кніжных навінак, а таксама ўсё тое, што спадарожнічае заўзятаму аматару кнігі – блакноты, сшыткі, алоўкі…

Колькасць наведвальнікаў Дома кнігі павялічваецца, заўважае загадчык дзіцячым аддзелам бібліятэкі Таццяна Станіслава.  Чытачоў вабіць не толькі багаты літаратурны фонд, але і цікавыя мерапрыемства, якія амаль штодня ладзяць бібліятэкаркі як у самой бібліятэцы, так і  прывабліваюць рознымі забаўлянкамі на вуліцах горада. Самі выступаюць у ролі казачных герояў, тым самым вядуць за сабой у дзіўны кніжны свет новых чытачоў.

Напярэданні Дня пісьменства ў госці да рагачоўскіх чытачоў завітала пісьменніца Алена Стэльмах. Яна прадставіла сваю казку «Дуб і крумкач», падзялілася творчымі сакрэтамі, паслухала выступленні юных казачнікаў Рагачоўшчыны. Гэта зямля  надзвычай багата талентамі, чые імёны ўвашлі ў скарбніцу беларускай літаратуры – Андрэй Макаёнак, Уладзімір Караткевіч…

«Падрастайце разумнымі, добрымі, шчырымі і вы, юныя прыхільнікі мастацкага слова, множце славу слыннай рагачоўскай зямлі!» – пажадала Алена Стэльмах  сваім  дарагім чытачам і падарыла бібліятэцы кнігі са сваім аўтографам.

В рогачевской библиотеке

 Юные читатели Рогачевской библиотеки

юные читатели Рогачевской библиотеки

Елена Стельмах в Рогачевской библиотеке

Один комментарий

  • Юрий Иванов

    Очень приятно видеть просветленные детские лица! Елене Стельмах много-много здоровья и новых интересных книг, чтобы лица детей сияли при их чтении!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.