про Франциска Скорину в библиотеке имени Янки Купалы
Встречи

Пра Францыска Скарыну і каштоўнасць кнігі расказала сваім юным чытачам Алена Стэльмах

Пра Францыска Скарыну і каштоўнасць кнігі расказвала сваім юным чытачам Алена Стэльмах падчас сустрэчы ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы ў Мінску. Вучні адразу трох класаў пажадалі сустрэцца з пісьменніцай. Ім было цікава даведацца, як героям кнігі “У гасцях у Францыска Скарыны” давялося ўбачыцца з самім першадрукаром.

Разам з Аленай Анатольеўнай на сустрэчу з юнымі чытачамі прыйшла і іх равесніца, а таксама сааўтар кнігі, трэцякласніца Эмілька. Дзяўчынка паведаміла гісторыі нараджэння кожнага з персанажаў.

про Франциска Скорину в библиотеке имени Янки Купалы

Сама пісьменніца шмат расказвала пра кнігу, яе значнасць у жыцці кожнага чалавека. Яна задавала дзецям розныя пытанні: колькі яны прачыталі кніг, якія з іх любімыя. Сярод школьнікаў знайшліся нават тыя, хто ўжо спрабаваў сябе ў літаратурнай творчасці. Алена Стэльмах назвала іх сапраўднымі паслядоўнікамі Францыска Скарыны.

про Франциска Скорину в библиотеке имени Янки Купалы

Найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ў падарунак ад Эміліі прыгожыя закладкі і каляндарыкі. Жадаючыя набылі кнігі з аўтографам аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.