Встречи

Ваш выхад – юныя чытальнікі! Рэспубліканскі конкурс «Жывая класіка» папулярны па ўсёй краіне

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які стартаваў падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, набірае шырокі размах па ўсёй краіне. Вопыт мінулага года сведчыць аб тым, што прыхільнікі прыгожа мастацкага слова жывуць у розных кутках Беларусі.

Больш за 13 тысяч школьнікаў  прачыталі свае любімыя творы на розных этапах конкурсу – у сваіх школах, на раённай сцэне, у абласных цэнтрах, і нарэшце – у  сталіцы беларускага пісьменства – Полацку.  Вось гэта дзіцячае шматгалоссе!

Сёлета юныя чытальнікі далучацца да тых, хто хоча зрабіць Радзіме найлепшыя прызнанні. Тэма, вакол якой будзе разварочвацца літаратурнае суперніцтва, – прысвячэнне малой Радзіме. Як вядома, самыя знаныя творы класікаў звязаны са шчымлівым пачуццём да сваіх вытокаў: роднай зямлі, бацькоўскага кута. Ды і сучасныя аўтары звяртаюцца да глыбіннага разумення сваіх каранёў, значнасці для кожнага чалавека сваёй Айчыны.

Пераважна дзеці схіляюцца да паэтычных твораў, але і ўрыўкі з прозы гучаць не менш захапляльна, а, магчыма, і больш сцэнічна. Як напрыклад, у Рагачове з цікавасцю слухаўся урывак з рамана І. Мележа ”Людзі на балоце”, або ў Полацку запамінальным стала апавяданне З. Бядулі “Пяць лыжак заціркі”.

Значнасць конкурса заключаецца і ў тым, што дзеці, выбіраючы твор, прыкметна пашыраюць свае веды ў літаратуры. Настаўнікі дапамагаюць ім зарыентавацца ў багатым свеце кніжных выданняў. Нездарма конкурс мае дывіз “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну” .

Па рашэнню арганізатараў, у гэтым годзе паўфінал конкурсу юных чытальнікаў пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Фіналісты выйдуць на святочную сцэну ў Іванава – сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства.

Нагадаю, што пераможцы гэтага ўзроўневага спаборніцтва ўзнагароджваюцца пуцёўкамі ў  Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”. Сталічнае тэлебачанне зробіць сюжэты пра розныя падзеі конкурсу.

Гэты конкурс з вялікім задавальненнем падтрымліваюць пісьменнікі, якія ўваходзяць у склад журы конкурсу на розных яго этапах. Усе разам станем сведкамі прыгожага чытання беларускіх твораў.

Алена Стэльмах,
першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі,
член журы конкурсу

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.