-
«Бачу Беларусь такой» — літаратурна-патрыятычны праект зацікавіў моладзь
Прэзентацыя літаратурна-патрыятычнага праекта "Бачу Беларусь такой" членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, Эдуарда Ханка і Уладзіслава Цыдзіка пройдзе на шматлікіх моладзевых пляцоўках сталіцы
-
Навум Гальпяровіч гутарыць з першым намеснікам старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах
Абсягі творчай працы. Навум Гальпяровіч на канале "Культура" Беларускага радыё гутарыць з першым намеснікам старшыні саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Стэльмах
-
Праект “Бачу Беларусь такой” прэзентавалі ў Слуцку
Праект “Бачу Беларусь такой” яго аўтары Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік прэзентавалі ў Слуцку. Месцам адкрыцця фотавыстаўкі стала мастацкая галерэя ў раённай бібліятэцы, а прэзентацыя выданняў “Беларуссю зачараваны”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма” адбылася ў вялікай чытацкай зале бібліятэкі. Аўтары расказвалі пра сваю творчасць, пра тое, што іх натхняе, уражвае, накіроўвае ствараць рознапланавыя творы, прысвечаныя адвечнай тэме Радзімазнаўства. Са сваім праектам апантаныя творцы пазнаёмілі гледачоў, чытачоў на многіх сталічных пляцоўках, пабывалі з прыгожымі фотавыстаўкамі і цікавымі кнігамі ў розных кутках Беларусі. — Слуцк – адна са знакамітых кропак на карце Беларусі. Нас вабіць гістарычнае мінулае тутэйшых мясцін, іх дзіўныя краявіды, — кажуць Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік. – Хацелася пабываць…