-
З марай пра белы параход
Саюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з Амбасадай Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь аб’явілі літаратурны конкурс “З марай пра белы параход”. Ідэю правядзення конкурсу ўхвалілі і ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве, дзе вучыўся Чынгіз Айтматаў
-
Палажэнне аб літаратурным конкурсе, прысвечаным 90-годдзю Чынгіза Айтматава, «З марай пра белы параход»
Літаратурны конкурс «З марай пра белы параход» праводзіцца сярод усіх, хто цікавіцца творчасцю Чынгіза Айтматава, незалежна ад узросту і месца пражывання. Творы прымаюцца на конкурс з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2018 года.