-
Стужка перарэзана. Калі ласка, да Крапівы!
Сярэдняя школа №2 г. Узды з гонарам носіць імя знакамітага земляка Кандрата Крапівы. Днямі тут адбылася знакавая падзея не толькі для вучняў і педагогаў навучальнай ўстановы, але і для кіраўнікоў школьных літаратурных музеяў Міншчыны.
-
Рэгіна Рэўтовіч пра спакусы дзеда ў глабальнай «павуціне». «Чаты і дзяўчаты»
Чаты і дзяўчаты Горад – гэта вам не хутар, Там – культура, інтэрнэт, “Сеткай” ён усіх ахутаў, Апынуўся ў ёй і дзед… Трапіў неяк дзед у “Чаты”, Сам сабе не верыць дзед: “Вох, якія ж тут дзяўчаты?! Ці ж такіх убачыш дзе?” Дзед не есць, не спіць. Ён – мроіць. Збрыў вусы і бараду, Што ні дзень – мяняе строі, Выпрацоўвае хаду. Ён кіёк у кут адправіў, Бабу “збагрыў” на курорт, Ён у вочы лінзы ўставіў, Каб зручней, каб мець камфорт. Шле пісулькі дзед дзяўчатам, Пальцам клавішы дзяўбе, Рассылае адрасатам Зманы-весткі аб сабе. За два тыдні ў трэску высах, Ціск у скроні пляжыў так, Што не брыўся больш налыса, Зноў…
-
Регіна Рэўтовіч, г. Дзяржынск. Невычэрпная крынічка яе таленту
Крынічка жыцця Прыступкі старыя рыпяць пад нагамі, Парэнча хінецца няўстойліва ўбок, Прыціхлая восень па-над берагамі Глыбока рэчышча — дзіўны куток! Прыступкі вядуць да спрадвечнай крыніцы, Дзе п’ю асалоду крыштальную з рук. Па дне, па каменнях нястомна бруіцца, Булькоча, сваволіць няспынны раўчук, Імкнецца ў рачулачку плыткую Слаўку, Дзе сонейка ўранні купае прамень, А я прахалоду крыштальнасці ўслаўлю, І зоркі аблашчаць зіхценнем струмень. Мінуўшчыны рэшту і час не адолеў: Легендамі ходзіць па свеце бяда, Якая не поўніць рачулачку болей – На спад у стагоддзях бруіцца вада. Якія сустрэла рачулка нягоды? Куды неўтаймоўныя хвалі сплылі? Трымаецца матухна наша — прырода, Жыццё дасылаючы з нетраў зямлі. І верыцца ў сілу яе намаганняў— Вялікасць прыроды…
-
Регіна Рэўтовіч, г. Дзяржынск. Вечнае свята пяшчоты
Вечнае свята пяшчоты Зноў з успамінаў плыве Вэлюм вясновае цноты, Сэрца спявае – жыве Вечнае свята пяшчоты. Мне б дакрануцца душой Да незваротных імгненняў, Ды за далёкай імжой Любай пары летуценне. Одум з былога прынёс Водгалас светлай самоты… Вецер з галіначак строс Лёгкай мелодыі ноты… Не шкада Узмах буслінага крыла І жаўрука срэбрагалоссе Малюе ў думках зноў рука, Малюе золата калосся, Блакіт ільну, адхон, палын, Праз жыта вузкую сцяжынку, І над рачулкай рэтра-млын, Дзе так даўно, яшчэ дзяўчынкай, Глядзець любіла на ваду І слухаць булькат апантаны… Нібы праз жыта зноў іду У час, жыццём рэдагаваны. Але былога не шкада – Яно жыве! Яно не знікла! – Як па каменьчыках вада…
-
Поэты Дзержинщины
Владимир Шиманович и Регина Ревтович — яркие представители современной поэзии на Дзержинщине. Творческое вдохновение находит свое выражение в лирических стихах поэтов. Праздник и для самих авторов, и для почитателей их таланта — новые сборники. В Дзержинской центральной библиотеке презентации таких изданий имеют неизменный успех.