• Детская литература,  Мое творчество

    Сцэнарый для батлейкі. «Рыпучае дрэва»

    Дзеючыя асобы Казачнік, Палясоўшчык Янка Жывіца, Сабачка, Лясун, Конь, Баба Ёўга, Елка, Заяц Доўгія ногі, Здань, Рыпучае дрэва, Голас Лесу, Хлопчык, Мураш, Лісяня, Вожык, Дзядзька Мядзведзь, птушкі Дэкарацыя: карціна лесу. Яна можа мяняцца ў розных дзеях. Ступа Бабы Ёўгі. Сухое разгатае дрэва. Гучыць лагодная музыка. Лятаюць у верхнім ярусе птушкі, чутны птушыныя галасы. Казачнік: Было гэта даўным-даўно. А можа, і зараз дзе такое дзеецца? Лес жа ёсць? Ёсць. Палясоўшчык лес сцеражэ? Сцеражэ. А вось дрэвы чаму рыпяць, не ўсе ведаюць. Зараз пра гэта мы вам і раскажам. З’яўляюцца Палясоўшчык Янка з Сабачкам. Янка аглядае лес. (Музыка цішэе, але чутна). Сабачка радасна скача каля Янкі. Казачнік: Род Янкі Жывіцы гэтак жа…