-
Хасан Тхазёплаў: “Паэзія — кій народа, песня — яго крылы”
Надрукавана: газета «ЛІМ», 2013 г. Хасан Тхазёплаў з тых творцаў, у чыёй асобе гарманічна спалучыліся два пачаткі. Кажучы мовай вынаходніку, ён удасканаліў лопасці апорнага вінта да лятальных апаратаў. І як паэт, ён скіраваў свой позірк у неба, прасцяг свае думкі да Сусвету. Пра творчасць вядомага кабардзінскага літаратара кажуць, што яна “яднае ў сабе культурную спадчыну Усходу і Захаду са спецыфікай нацыянальнага светапогляду”. Яго паэтычнае слова пераадольвае ўласныя межы, адлюстроўвае ўзаемасувязь космаса і хаоса, жыцця і смерці, кахання і здрады. У гэтым усеахопнасць і пазачаснасць твораў аўтара. Пачатак усяму – яго бязмежная любоў да свайго народа, паважлівае стаўленне да ўнікальнай культуры і багатых традыцый Каўказа. І разам з тым ён –…