Творчество друзей

Творцы Міншчыны “зачаруюць Беларуссю” Рагачоў

Пранікнёныя радкі беларускай паэзіі прагучаць падчас прэзентацыі фотаальбома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Цыдзіка “Зачараваны Беларуссю”на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове.

Творчая дэлегацыя паэтаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адпраўляецца на ўрачыстасці нядзельным ранкам 4 верасня. У яе складзе Алесь Карлюкевіч, Алена Стэльмах, Валянціна Гіруць Русакевіч, Віктар Сабалеўскі, Бажэна Ганушкіна, Людміла Круглік, Рэгіна Рэўтовіч, Ірына Карнаухава, Уладзімір Цанунін, Галіна Нупрэйчык, Лілія Мялешка. Усе яны спрычыніліся да творчага праекта, які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўленая ў фотаальбоме ў здымках і паэтычных радках Беларусь зачаравала шматлікіх чытачоў. Экзэмпляры альбома знайшлі замежных прыхільнікаў. У якасці сувеніра з Беларусі іх набылі ў Англію, Расію, Грузію…

І вось цяпер на сцэне святочнага Рагачова Беларусь са старонак выбітнага фотапаэтычнага альбома паўстане ў новай красе. Сцэнарый прэзентацыі рыхтуе, як, дарэчы, прэзентацыю і правядзе, цудоўны творца з Вілейкі Віктар Кажура.

Сам Уладзіслаў Цыдзік да свята падрыхтаваў яшчэ адзін падарунак – каляндар упрыгожаны здымкамі беларускай прыроды. На прэзентацыі ў Рагачове будзе прадстаўлены і гэты праект.
 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.