Крынічка жыцця Прыступкі старыя рыпяць пад нагамі, Парэнча хінецца няўстойліва ўбок, Прыціхлая восень па-над берагамі Глыбока рэчышча — дзіўны куток! Прыступкі вядуць да спрадвечнай крыніцы, Дзе п’ю асалоду крыштальную з рук. Па дне, па каменнях нястомна бруіцца, Булькоча, сваволіць няспынны раўчук, Імкнецца ў рачулачку плыткую Слаўку, Дзе сонейка ўранні купае прамень, А я прахалоду крыштальнасці […]