Праект “Бачу Беларусь такой” яго аўтары Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік прэзентавалі ў Слуцку. Месцам адкрыцця фотавыстаўкі стала мастацкая галерэя ў раённай бібліятэцы, а прэзентацыя выданняў “Беларуссю зачараваны”, “Бачу Беларусь такой”, “Мая Радзіма” адбылася ў вялікай чытацкай зале бібліятэкі. Аўтары расказвалі пра сваю творчасць, пра тое, што іх натхняе, уражвае, накіроўвае ствараць рознапланавыя творы, прысвечаныя […]