Мир писателя
-
«Бачу Беларусь такой» — літаратурна-патрыятычны праект зацікавіў моладзь
Прэзентацыя літаратурна-патрыятычнага праекта "Бачу Беларусь такой" членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, Эдуарда Ханка і Уладзіслава Цыдзіка пройдзе на шматлікіх моладзевых пляцоўках сталіцы
-
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: Паліканіна Валянціна Пятроўна – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Скарынкін Андрэй Уладзіміравіч – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Стэльмах Алена Анатольеўна – першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Улюценка Віктар Васільевіч – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Саюз пісьменнікаў Беларусі віншуе вас з заслужанай узнагародай і жадае ніколі не спыняцца на дасягнутым, ісці да новых вяршынь і заўсёды адчуваць падтрымку блізкіх, сяброў і калег! Няхай натхненне будзе вашым вечным спадарожнікам! Мікалай ЧАРГІНЕЦ
-
«Каласы пад сярпом тваім». Кніга 2, глава 17 — чытаем класіку разам
Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” прайшло ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску. Да агучвання старонак знакамітага рамана далучыліся артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты, бізнесоўцы. Паслухайце ўрывак у выкананні Алены Стэльмах
-
Буктрэйлеры пра радзіму
Пісьменнікі з хваляваннем будуць чакаць з’яўлення буктрэйлераў. Цікава, як маладыя творцы са сваім бачаннем, пры дапамозе тэхнічных сродкаў, у вельмі скарочаным выглядзе (нагадаем, што буктрэйлер не павінен пераважаць 3 мінуты) ажывяць кніжныя старонкі.
-
“Казкі для сяброў” – кніга на трох мовах
“Казкі для сяброў” – кніга, у якую ўвайшлі казкі знакамітых беларускіх пісьменнікаў Алеся Карлюкевіча “Вавёрка піша сачыненне”, Алеся Бадака “Акварэлькі”, Уладзіміра Ліпскага “Лятаючая крэсла”, Міколы Чарняўскага “Канюшынка”, Міхася Пазднякова “Вавёрчына хатка”, Яніны Жабко “Чароўны голас”, Генадзя Аўласенкі “Як Мышка з Жабкай паміж сабой ваявалі”, Анатоля Зэкава “Зайка і яблыня”, Алены Стэльмах “Пашка і сонечны праменьчык”. Кніга незвычайная тым, што прызначана для сяброў з розных краін. Менавіта таму яна на трох мовах: беларускай, рускай, французскай. Каб падарожжа ў казку было больш захапляльным і запамінальным, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі, намаляваныя навучэнцамі ДУА “Гімназія №75 г. Мінска імя П. В. Масленнікава” і студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі УА “Беларускі педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”.…
-
Сябруюць з беларускай кнігай дзеці ў інтэрнэце
У прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску абмеркавалі тэму дзіцячага чытання ў інтэрнет-прасторы. Выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Народная асвета» прадставілі шэраг праектаў, якія ахопліваюць шырокую аудыторыю з тым, каб прыцягнуць увагу да кнігі, заахвоціць чытаннем. У такім жа напрамку актыўна рухаюцца і бібліятэкі, ствараючы па творах буктрэйлеры, спектаклі, праводзячы анлайн-чытанні дзіцячых кніг. Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіць каля 18-20 тысяч сустрэч з рознымі катэгорыямі чытачоў у год, у значнай ступені — з дзецьмі. Жывыя зносіны маюць вялікую каштоўнасць, але і віртуальныя стасункі маюць добры плён. Галоўнае — кніга рупліва шукае свайго чытача, і, па ўсім відаць, ён да яе ахвочы.