Слова, нібыта пушынка, Ці нават як вольны вецер, Слова цяжкое, бы ліха, Уладарыць у белым свеце. Выпырхне птушкай крылатай — Узрадуе плён палёту. Словейка спешчана ласкай — Безліч стракатых дабротаў! Нават адзін пестуночак, Сказаны добрай хвілінай, Слоўца-свяцень, галубочак, Аздобіць жыццё малінай. Дробязь з кіпцюр, нягеглае, Бы крапіва пякучая — Слова злое, нявернае, Да нематы балючае. […]