Блокнот

Як дзяржынцы мянялі назву газеты

Да 15 кастрычніка 2010 года рэдакцыя прымала прапановы нашых чытачоў наконт новай назвы выдання. За гісторыю яго існавання гэта ўжо не першая спроба пад “новым сцягам” весці  летапіс гісторыі і развіцця Дзяржыншчыны.

Пад сцягам сучаснасці

Нагадаем, што за 85 гадоў існавання газеты “Сцягам Кастрычніка” яна стала ў 1963 годзе. Такімі былі рэаліі таго часу. Палітычную афарбоўку назваў, звязаных з пераломным кастрычнікам 1917 года,  мела тады пераважная большасць выданняў вялікай краіны – СССР. У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ішло асэнсаванне новай гістарычнай рэчаіснасці, многія выданні, у тым ліку і Мінскай вобласці, былі перайменаваны.

У нашым раёне таксама ішла шырокая дыскусія  аб тым, што варта і наш  “Сцяг” зрабіць больш сучасным. Але прыхільнікаў старой назвы аказалася больш, бо пэўны ўплыў у грамадстве па-ранейшаму мелі камуністы. Хаця дзейнасць самой арганізацыі была спынена, меркаванне яе былых членаў, многія з якіх былі па-сапраўднаму аўтарытэтнымі ў раёне людзьмі, аказалася ў дадзеным выпадку рашаючым.

Прызнацца, зноў пайсці на такі крок рэдакцыя адважылася не адразу. Гэта пытанне дэталёва абмяркоўвалася з Заснавальнікамі – раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Сумесна і было прынята рашэнне пайсці самым дэмакратычным шляхам: даць права чытачу вызначыцца з назвай газеты.

Ніколькі не падвяргаючы сумненням важнасць захавання традыцый, рэдакцыя спадзявалася, што чытачы ўнясуць новы подых ў творчы працэс выдання.

Цікавы той факт, што за час правядзення конкурса, які доўжыўся амаль паўтара месяца, ніхто не пашкадаваў пра старую назву. Усе яго ўдзельнікі дасылалі па пошце, прыносілі асабіста, тэлефанавалі, размяшчалі на сайце газеты выключна новыя варыянты. Для іх збору ў рэдакцыі была заведзена спецыяльная папка, змест якой мы сёння “рассакрэчваем.”

Такім чынам, будуць падсумаваны вынікі першага этапа конкурса.

Удзельнічаць у другім этапе будуць тыя назвы, якія найбольш часта сустракаюцца сярод чытацкіх прапаноў. Іх мы размесцім у газеце і на яе сайце, дзе можна будзе пакінуць свой голас за найбольш удалы, з пункту гледжання галасуючага, варыянт.

“Прапаную тое, што ніколі не састарэе”

Здравствуйте,

уважаемая редакция газеты

“Сцяг Кастрычніка”!

С газетой я знакома  со школьных лет – а это уже три десятилетия. Закончив СШ №1 г. Дзержинска, двадцать лет отработала в системе образования:  воспитателем детского сада и учителем белорусского языка  в гимназии Фаниполя, в котором живу с 1991 года. Очень люблю наш край.

“Районку” читаю с удовольствием. Интересно знать, что происходит  в городе и районе, какой жизнью живут простые люди, люди любой профессии и разного возраста, знакомые и незнакомые, какие происходят события и как они влияют на жизнь дзержинцев. Памятным для меня событием стало опубликование  в 17-летнем возрасте в “Сцяге Кастрычніка” моего первого стихотворения.

Теперь, когда все так динамично меняется  в нашей жизни, хочется видеть и в газете что-то новое и интересное. Спасибо редактору Е. Стельмах и всему коллективу газеты, что они представляют нам эту возможность, пишут  все для людей и о людях.

Я также решила поучаствовать в конкурсе. Предлагаю свои варианты:

“Дзержинский курьер” (“Дзяржынскі кур’ер”),  “Вести Дзержинщины”,  “Мой родны край”,  “Дзяржынскі край”,  “Дзержинский обозреватель” (“Обозреватель Дзержинщины”),  “Койданаўскія ветразі”,  “Планета Дзяржыншчына”,  “Панарама Крутагор’я”, “Дзержинское время”.

Ваша постоянная читательница Альховик Марина Анатольевна,

г. Фаниполь.

Здравствуйте,

уважаемая редакция!

На мой взгляд, удачным будет название, связанное с родными местами родившихся и живущих в Дзержинском районе и городе людей. Это может быть “Наша родина” или “Наша радзіма”, “Спадчына”. Такие названия никогда не устареют.

Елена Цыбульская,

г. Дзержинск.

Прапаную назваць нашу родную раённую газету “Крутагорачка”.

Тут – гісторыя нашага краю, узвышша мясцін, цеплыня ўзаемаадносін жыхароў і газеты.

Як міла гучыць! Я выпішу  нашу “Крутагорачку”.

З павагай да калектыва газеты жыхар горада Дзяржынск

Сяргей Рэкець.

Здравствуйте,

редакция газеты!

Предлагаю новое название для газеты “Крутагорскія навіны”. И, вообще, считаю, что городу надо вернуть название “Крутогорье” – красиво и отражает историю.

Алеся Шиманец,

г. Дзержинск.

Азіраючыся на мінулае і гледзячы ў будучыню, газета заслугоўвае назву “Шлях Крутагор’я”.

З павагаю Віктар Карпіевіч,

г. Фаніпаль.

Прапаную даць цудоўнае імя нашай раённай газеце: “Сцяг Дзяржыншчыны”.

Гэта назва – лепшая ў гістарычных традыцыях і гучыць прыгожа і пераканаўча.

З павагай чытач газеты

з 1932 года  В. А. Навіцкі.

Великому Октябрю – 93 года. За это время в нашем районе произошли большие перемены, преобразования. Начиная с 60-х годов построено много промышленных предприятий, неузнаваемо изменилось сельское хозяйство.

Я предлагаю назвать нашу газету “Трудовая  Дзержинщина” или “Труженик Дзержинщины”.

Л. Н. Сантарович,

г. Дзержинск.

Редакции газеты

“Сцяг Кастрычніка”!

Предлагаю дать новое название газете – “Маяк Дзержинщины”, которая будет освещать жизнь района. Являюсь подписчиком газеты, которая мне очень нравится. Хорошо освещает жизнь, хорошо иллюстрирована, а это говорит о том, что в редакции работают грамотные, хорошо подготовленные журналисты. Спасибо за ваш труд.

Сосновский Николай Степанович, ветеран Великой Отечественной войны и труда,

д. Магалевщина.

Я предлагаю новое название газеты – “Радзіма”. Как в песне поется: “ Радзіма, мая дарагая…”. Вот и газета будет нам всем дорогой.

Второе мое предложение – “Родны кут”. Опять же, как в песне поется: “Мой родны кут, як ты мне мілы…” Вот и наша газета нам будет очень мила.

Я выписываю нашу “раёнку” более десяти лет, и всегда ее прочитываю “от” и “до”, узнаю все новости района.

Дюбенкова Мария Ивановна, пенсионерка,

г. Дзержинск.

Газета для раёна – гэта не проста выдатныя крыніца інфармацыі, яна аб’ядноўвае ўсіх нас каля сябе. Сваімі публікацыямі яна не толькі распавядае пра імклівы час, але і хто ў гэтым часе найбольш вызначыўся, хто пакіне пасля сябе значны след на нашай зямлі, каму з нашых землякоў будуць асабліва ўдзячны нашчадкі, бо сумленнай працай людзі змаглі ўпрыгожыць Дзяржыншчыну, палепшыць дабрабыт яе жыхароў. Газета нас уздымае на новыя вяршыні і падказвае, да якіх вяршынь трэба імкнуцца.

Таму і даць ёй назву трэба тую, якой яна адпавядае. Тым больш, што ёсць для таго і другая, толькі Дзяржыншчыне ўласцівая адметнасць, – вышэйшая кропка Беларусі. Дык давайце ж і праз газетны брэнд – “Узвышша” – праслаўляць яе!

Ю. Матусевіч,

г. Дзяржынск.

І …яшчэ – варыянты ад нашых чытачоў:

“Вести Крутогорья”, “Навіны Крутагор’я”, “Вестник Крутогорья”,  “Трудовая Беларусь”, “Сцяг Дзяржыншчыны” (дважды), “Прамень Койданаўшчыны”,  “Даведкі Дзяржыншчыны”,  “Дзержинский вестник” (дважды), “Березовая роща”, “Шэлест бярозы”, “Радніковыя напоі”, “Рэха Койданаўшчыны”, “Рэха Дзяржыншчыны”, “Зорны шлях” (дважды), “Навіны Дзяржыншчыны” (дважды),  “Родны Куток”, “У новы век”, “Новае жыццё”, “Рэха жыцця”, “Рэха падзей”, “Водгулле падзей”, “Час і людзі”, “Дзень за днём”,  “Адлюстраванне”, “Адлюстраванне жыцця”, “Адбітак часу”, “Сучаснасць і будучыня”, “Мая Дзяржыншчына”, “Мой край”, “Родны край”, “Сёння і заўтра”,  “Новы погляд”, “Наша існасць”, “Плынь часу”, “Прамень Крутагор’я”, “Навіны Крутагор’я”,  “Голас Дзяржыншчыны”, “Дзяржынск-інфа”, “Зара Крутагор’я”, “Кальвінскі кліч( прамень)”, “Гонар працы”, “Дзяржынск і час”, “Рэха дня (Крутагор’я)”, “Узлёт”, “Кальвінская вестка”, “Дзяржынск сучасны”, “Навіны краю”, “Дзяржынскія падзеі”, “Слова сучасніка”, “Народны выбар”.

За што галасавалі на сайце

Адначасова з прыёмам у рэдакцыі прапаноў на новую назву газеты, на яе сайце вялося бліц-апытанне наконт магчымых варыянтаў газетнага лагатыпу.

Наведвальнікам сайта было прапанавана вызначыцца, з чым новая назва можа быць асэнсавана: з гісторыяй краю, яго геаграфічным месцазнаходжаннем або незалежна ад іх. Удзел у інтэрактыўным галасаванні прынялі 37 чалавек. Большасць з іх – 14 чалавек – схільныя аддаць перавагу геаграфічнай асаблівасці раёна, 13 чалавек мяркуюць, што ў новай назве абавязкова павінна быць адлюстравана гістарычная спадчына, 10 чалавек упэўнены, што на назву газеты не павінны ўплываць ніякія мясцовыя асаблівасці.

Адміністратар сайта

Вікторыя Навумава.

“Новости Дзержинщины” у нас уже есть. Под таким названием выходят передачи районного радио.

Редактор радио Евгений Кулеш.

Добрый день, уважаемая редакция нашей районной газеты!

Решила не оставаться равнодушной к судьбе «Сцяга Кастрычнiка» и предложить на ваш суд список идей с названиями для газеты. Поскольку издание это районное, близкое к народу, то большинство названий я предлагаю на белорусском языке, как-то более по-свойски звучит. Некоторые идеи имеют варианты (они указаны в скобках): “Наша жыццё” (или “Наша жизнь”); “Наш мiр”; “Наша Радзiма”; “Зямля Дзяржынская”; “Дзяржынская аколiца”; “Суседзi”; “Калейдаскоп Дзяржыншчыны”; “Наша праўда”; “Старонкi нашага жыцця”; “Жизнь как жизнь”; “Спадчына” (“Наша спадчына”); “Наш край”; “Навiны нашага краю” (“Жыццё нашага краю”); “Скрыжаваннi жыцця”; “Дзяржынскi час”; “Сучаснасць” (или “Современник”); “Спадарожнiк”; “Узвышша” (возможно, с акцентом на географические особенности района); “Дзяржыншчына — гэта Мы” (актуально в рамках программы «Беларусь — гэта Мы», а главное — патриотично по отношению к Дзержинщине); “Бяседа”.

Несмотря на то, что я отношу себя к молодому поколению (25 лет), хочется, чтобы название газеты сохранило в себе какие-то отголоски самобытности и соответствовало возрасту издания, а не стремилось к коротким и современным «Ooрs», «Mini» и т.п.

Мы все привыкли к прежнему названию, но жизнь не стоит на месте, и вы, безусловно, молодцы, что решились на такой ответственный и, несомненно, нужный шаг. Именно поэтому, на мой взгляд, новое название должно быть говорящим само за себя, родным и близким, душевным и + белорусским.

Спасибо за ваш труд, за интересные статьи и зарисовки. Единственно, чего хотелось бы побольше видеть в нашей газете, – это популярно-психологических статей, рассказывающих простым людям о том, как быть счастливыми на селе; как радоваться каждому моменту жизни на периферии; как реализовать себя, свой творческий потенциал в районе; как оставаться в бодром духе; как помогать нуждающимся и тем, кто оказался в беде. Уверена, что такая рубрика найдет множество поклонников и получит много положительных отзывов. Это будет как Свет в окне для читателей всех возрастов. Пусть в этой рубрике и они делятся достойными советами на тему «хочешь быть счастливым — будь им». Я бы и сама с огромным удовольствием стала «завсегдатаем» подобной колонки.

С нетерпением буду ждать переименования газеты! Возможно, на первой странице будет значиться один из моих вариантов. Если так, то буду этому очень рада.

С уважением, Ольга,

г. Дзержинск.

Слова — рэдактару

Рэдакцыя шчыра ўдзячная ўсім аўтарам, якія гэтак жа, як і калектыў газеты, з вялікай павагай ставяцца да друкаванага слова. Мы рады рыхтаваць для вас кожны чарговы нумар яшчэ больш цікавым і змястоўным, ведаючы пра тое, што ён для вас чаканы, што ўдумлівы і разважлівы чытач, давяраючы газетнаму радку, мае сваю грамадзянскую пазіцыю і ўмее яе выказаць, як гэта і адбылося ў час правядзення конкурса.

Новую назву газеты рэдакцыя расцэньвае як ўсё той жа сцяг, пад якім мы яшчэ больш ўпэўнена будзем крочыць па журналісцкіх сцяжынах, каб зрабіць самым дасведчаным нашага чытача. Пагадзіцеся, усе прапанаваныя ўдзельнікамі конкурса назвы ўпрыгожылі б наша выданне. Але з вялікай колькасці прапаноў нам трэба выбраць адну, якая будзе гучаць найбольш пераканаўча.

Дзякуй, что вы ёсць, паважаныя прыхільнікі газеты! Калі з вашай дапамогай мы не толькі вызначымся ў назве, але і пашырым  кола нашых падпісчыкаў, рэдакцыя зможа гарантаваць: газета набудзе яшчэ больш сучасны выгляд. Раскажыце сваім  калегам, родным, знаёмым пра нашы новыя сумесныя планы, да якіх запрашаем далучыцца і іх.

Алена Стэльмах

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.