-
“Маладосць” – майскі нумар часопіса прысвечаны Полацку і Віцебску
Лета – найлешы час для падарожжаў, у тым ліку і па сваёй краіне. А з чаго пачаць вандроўку па Беларусі, як не з нашых паўночных зямель, дзе тысячу год таму пачало біцца сэрца першай беларускай дзяржавы – Полацкага княства. Лепшым гідам у гэтым падарожжы будзе “Маладосць” – майскі нумар часопіса прысвечаны Полацку і Віцебску. Таксама можна будзе пачытаць інтэрв’ю з казачніцай Аленай Масла, таленавітую прозу Сяргея Шаматульскага і стракатую калумністыку.