«Золотое перо «Белой Руси» - 2017» итоги и перспективы
Новости,  Творчество друзей

РГА «Белая Русь» яднае таленты Беларусі. Завяршаецца раённы этап конкурсу творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» — 2017»

Падведзены першыя вынікі конкурсу творчай моладзі «Залатое пяро «Белай  Русі» — 2017». 16 сакавіка ў штаб-кватэры «Белай Русі» у Мінску  адбылася рабочая нарада з удзелам членаў рэспубліканскага і абласнога журы, да якой далучыліся таксама прадстаўнікі Міністэрстваў інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучых ВНУ і СМІ краіны.

Размова ішла і пра тое, як зараз праходзіць конкурс, і пра яго будучае развіццё. Аляксандр Радзькоў, старшыня РГА «Белая Русь», перакананы, што конкурс неабходны не толькі для таго, каб разгледзець і заахвоціць таленты, а наогул, каб стымуляваць грамадскую і палітычную актыўнасць моладзі.

«Выдатна, калі свае творчыя работы дзеці будуць ствараць разам з бацькамі, настаўнікамі. Гэта значыць, што слова пра Беларусь, сямейныя традыцыі будзе яшчэ больш важкім і асэнсаваным», – адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.

– Міністэрства інфармацыі вельмі прыхільна ставіцца да такіх конкурсаў, – адзначыў намеснік міністра інфармацыі Алесь Карлюкевіч і ўнёс прапанову стварыць калектыўны зборнік з лепшых твораў удзельнікаў «Залатога пяра».

Спрыяць конкурсу бярэцца і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах заўважыла:  «Зразумела, конкурс вызначыць пераможцаў. Але відавочна: яго сутнасць не толькі ў высокіх узнагародах. Сваю перамогу атрымае кожны, бо ён не застаўся абыякавым да ініцыятывы «Белай Русі» і змог пэўным чынам заявіць аб сваіх здольнасцях». Саюз пісьменнікаў Беларусі гатовы разгледзець магчымасць уступлення ў Саюз пераможцаў конкурсу, пасадзейнічае выхаду калектыўнага зборніка.

Цікавасць да праявіўшых сябе аўтараў выказвае і інстытут журналістыкі БДУ. Загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання інстытута журналістыкі БДУ Віктар Іўчанкаў падцвердзіціў значнасць работ удзельнікаў «Залатога пяра» падчас творчага конкурсу пры паступленні ў інстытут.

Генеральны дырэктар інфармацыйнага агентства БЕЛТА Дзмітрый Жук у будучым бачыць конкурс больш канвергентным: варта выйсці за строгія рамкі стыляў і жанраў. На яго погляд, намінацыі конкурса павінны датычыць не толькі мінулага, але важна бачыць і погляд моладзі ў будучыню.

Сугучнымі гэтым словам сталі і тыя прапановы, якія ўнёс галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Васіль Мацвееў. На яго думку, конкурс павінен звярнуць увагу на той рэсурс, дзе сёння ў большай ступені фарміруецца інфармацыйны асяродак моладзі – інтэрнэт. Таму пры арганізацыі конкурсу ў будучым варта ўлічваць такія сродкі падачы інфармацыі як блогі, рэпосты, асабістыя старонкі ў інтэрнэце, – упэўнены Васіль Мацвееў.

Слушнай аказалася прапанова і аб зацверджанні прыза на лепшую работу па меркаванні наведвальнікаў сайта.

Асаблівая ўвага была звернута на роль сродкаў масавай інфармацыі. Кожнае выданне: ад раённай газеты да рэспубліканскага мае сваю аўдыторыі і свайго чытача. Няхай і пра конкурс «Залатое пяро» і пра само РГА «Белая Русь» грамадскасць даведаецца як мага больш і далучыцца да яго стваральнай дзейнасці.


1  июня организаторы назовут двенадцать победителей и призеров Республиканского этапа пятого конкурса «Золотое перо Белой Руси -2017» в следующих номинациях:

«Журналистика XXI века» – конкурс исследовательских эссе, содержащих в себе индивидуальные впечатления и соображения автора на тему проблем и тенденций развития современных СМИ, а также их влияния на мировоззрение молодежи;

«Беларусь глазами детей» – конкурс печатных материалов о культурно-историческом и духовном наследии Беларуси;

«Семейный альбом» – конкурс художественной фотографии, отражающей ценность семейных традиций и связи поколений;

«Твой взгляд» – конкурс видеопроектов, освещающих проблемы подрастающего поколения белорусов.

Если главным новшеством прошлого года стало проведение конкурса в три этапа, то в этом году изменения коснулись возрастных критериев. Теперь в конкурсе могут принять участие молодые люди в возрасте от 18 до 30 лет, а в номинации «Беларусь глазами детей» – от 12 до 17 лет.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.