![Сяргей Давідовіч прэзентацыя і выстава](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2018/02/davidovich-prezentaciya.jpg)
Сяргей Давідовіч: «З усмешкай па жыцці…»
Імпрэза, прысвечаная прэзентацыі збору твораў у 8-мі тамах Сяргея Давідовіча і адкрыццю часовай мастацкай экспазіцыі “З усмешкай па жыцці”, адбылася 26 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Пра творчасць пісьменніка і мастака Сяргея Давідовіча распавёў сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазняк. Паэтка і журналістка Алена Стэльмах падзялілася ўспамінамі пра сяброўства з Сяргеям Давідовічам. Пра мастацкую вартасць карцін пісьменніка распавёў кіраўнік Беларускага саюза мастастакоў – Рыгор Сітніца. Пра агульную працу распавёў паэт і журналіст Навум Гальпяровіч. На імпрэзе таксама прысутнічалі: Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч; паэт і перакладчык Казімір Камейша, паэт і перакладчык Мікола Шабовіч і інш.
![](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2018/02/mininform-spb-sotrudnichestvo.jpg)
![Навум Гальпяровіч 70-годдзе](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2018/02/navum-galpyarovich-70-goddze.jpg)