Из "Колонки редактора"

Пад сцягам чорнай журбы


  • Панядзелак быў першым днём маёй чарговай вучобы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Сустрэча з каллегамі з усёй рэспублікі, лекцыі знакамітых навукоўцаў, выбар тэмы для выпускной работы – усё гэта стварала ўзнёслы настрой, было прыемна , што з’явілася яшчэ адна добрая магчымасць падняцца да новых вяршынь ведаў.  Раніцай да Акадэміі дабіралася па даўно вывераным маршруце: на метро ад  станцыі “Інстытут культуры” да “Кастрычніцкай”. Набыла жэтон і на зваротны шлях.  Заняткі закончыліся а палове пятай, планы былі яшчэ затрымацца…

Страшна  нават падумаць пра падземнае пекла,  ад якого шчаслівы выпадак аддзяляў многіх людзей.

Хтосьці выйшаў, каб зрабіць тэлефанаванне, кагосьці сустрэлі сябры. Парадак маіх дзеянняў парушыўся, бо добры знаёмца па рабоце ў лясной галіне дырэктар Копыльскага лясгаса Сяргей Ульдзіновіч, таксама слухач Акадэміі, выказаўся падвесці ў Дзяржынск да работы. Цяпер дзякую яму і рэдакцыйным клопатам, якія аказаліся найважней.

У  вечна шумлівым Мінску, як тое і пасуе мегаполісу, здаецца, не толькі сцягі ў чорнай журбе схілілі свае галовы. Транспарту прыбавілася, але адчувальна, што горад пагрузіўся ў траур. Спачуванне ў вачах мінчан. Узрыў у метро – гэта выклік усім нам.  Ён, як дзёрзскі напамін пра тое, што тэрарызм не ведае межаў. На што спадзяваліся арганізатары жудаснага забойства? Як мага больш ахвяр пакласці на алтар сваёй “перамогі”? Ці запалохаць людзей, якія жывуць у мірнай добразычлівай краіне? Напэўна, для іх важна ўсё, што можа дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, паўплываць на яе станоўчы імідж у свеце.

Беды, якіх нямала з розных бакоў сыпалася на Беларусь, у розныя часы яе гісторыі, толькі з’ядноўвалі нацыю. Гэта, падкрэслівалі і на нашых занятках  многія навукоўцы. Горка і балюча за тых суайчыннікаў, якія загінулі, хто церпіць невыносны боль ад  траўм. Цяжка,  але перажывём і гэта. Прыклады самаахвярнасці, якія ў час узрыва праяўлялі пацярепелыя і  яго відавочцы, хто зараз аказвае разнастайную падтрымку, каб зменшыць боль трагедыі – гэта сапраўдны твар беларусаў, узор іх прыстойнасці. І, як мне здаецца, гэта вельмі павучальны ўрок для ўсіх нас, як грунтоўна трэба ставіцца да  выканання ўсіх правіл бяспекі не толькі ў грамадскіх месцах, але і паўсюдна, дзе могуць быць пагрозы чалавечаму жыццю.

qhzq0j_w465h262

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.