-
У рамках кніжнай выставы вызначылі пераможцаў у 14 намінацыях конкурсу «Мастацтва кнігі»
Пашыраць далягляды Беларусі праз мастацтва кнігі Цырымонія ўзнагароджання Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» адбылася 8 лютага ў сталічным Палацы мастацтваў, у рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Конкурс праводзіцца з 1960 года. Яго мэта — вызначыць лепшыя выдавецкія праекты, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні. Конкурс спрыяе павышэнню мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі. Ён таксама прызначаны садзейнічаць развіццю кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў Беларусі. З 158 выданняў, якія паступілі на Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» па выніках 2018 года, у шорт-ліст трапілі 68. Удзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза…