Встречи,  Мир писателя

Адкрыты ўрок па творах Алены Стэльмах прайшоў на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску

Факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка ажыццяўляе адукацыйны праект «Ад культуры чытання — да культуры асобы». 
У рамках праекта адбываецца распрацоўка і правядзенне ўрокаў пазакласнага чытання студэнтамі педуніверсітэта. На такія урокі запрашаюцца беларускія дзіцячыя пісьменнікі. 

Алена Стэльмах ужо неаднойчы была ўдзельніцай такіх урокаў у школах г. Мінска. На міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы  ў Мінску адкрыты ўрок па яе творах прайшоў ужо у другі раз. На гэты раз дзеці знаёміліся з яе новай казкай «Павучок Славік». 

Урок праводзіла студэнтка 4 курса факультэта пачатковай адукацыі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» Лілія  Юр’еўна Сцефанюк.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.