День письменности в Полоцке Союз писателей Беларуси
Мир писателя,  Новости

Полацка святочныя матывы

Адшумела, адгуляла вялікае свята ў Полацку. Яно гучным рэхам адгукнулася па ўсёй Беларусі. Добрая слава пра нагоду, якая аб’яднала беларусаў, ды  і не толькі іх, разнеслася па ўсім свеце.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Першадрукар са слаўнага горада Полацка і яго першая кніга, падораная простаму люду. Гэты гістарычны факт яскрава пацвярджае значнасць беларускага пісьменства для развіцця сусветнай навукі, культуры, адукацыі.

Полацк вельмі шчыра рыхтаваўся і да свайго 1150-годдзя, і да Дня беларускага пісьменства, сардэчна сустракаў шматлікіх гасцей, удзельнікаў  святочных урачыстасцяў.

Больш за сто беларускіх пісьменнікаў прадстаўлялі сваю творчасць  на галоўнай сцэне і шматлікіх імправізаваных пляцоўках. Яны прапаноўвалі пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, рабілі прэзентацыі сваіх твораў, праводзілі аўтограф-сесіі. Гучала паэтычнае слова – прыгожае, роднае, беларускае…

Другога верасня адбылася не менш гучная ў жыцці пісьменніцкага супольніцтва падзея – міжнародны «круглы стол», удзел у пасяджэнні якога бралі літаратары 12 краін.

Дыпламатыя слова, гаварылі пісьменнікі, павінна стаць галоўнай зброяй сучаснасці, самым мірным і надзейным сродкам, каб народы сябравалі, жылі ў згодзе, праз літаратуру больш даведваліся адзін пра аднаго.

Унёсак Францыска Скарыны ў сусветную культурную спадчыну нельга пераацаніць, заўважалі ўсе выступоўцы. І кожны з іх трымаўся меркавання,  што скарыніяна патрабуе яшчэ працяглага і больш грунтоўнага асэнсавання.

Жывая класіка фінал Полацк

Упрыгожаннем свята стала і суквецце дзіцячых талентаў. Першага верасня ўдзельнікі Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” сустрэліся ў паўфінале на сцэне СШ №18 г. Полацка. А назаўтра 13 пераможцаў паўфіналу дэманстравалі сваё майстэрства ў чытанні вершаў на сцэне полацкага Палаца культуры. Тут і сталі вядомыя імёны пераможцаў.

Дарэчы, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка ў якасці падарунка запрасіў усіх фіналістаў конкурсу адпачыць у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры ”Зубронак” у сакавіку наступнага года, калі там  збярэцца змена юных талентаў.

Захапляючым дзействам на сцэне пакарылі полацкага гледача і артысты, якія паказалі шлях развіцця беларускай дзяржаўнасці. Так у восем гадзін вечара 2 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. А затым усіх зачаравала лазернае шоу, якое таксама прадэманстравала веліч беларускай пісьменнасці.

День письменности в Полоцке Союз писателей Беларуси

Увагу публікі прыцягнула і ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Былі  агучаны імёны сямі намінантаў, якія перамаглі ў розных літаратурных жанрах па выніках творчасці  ў 2016 годзе.

День письменности в Полоцке Союз писателей Беларуси

А крыху пазней паэты і артысты выйшлі на галоўную сцэну свята, каб прадставіць канцэртную праграму “Пісьменнікі – землякам”, падрыхтаваную Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Полацк, яго святочны настрой узнялі творчы дух. Новыя творы не прымусяць сябе доўга чакаць. Ужо сёння варта рыхтавацца да сустрэчы ў Іванаве, дзе ў наступным годзе будзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.