![](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2019/02/stelmah-urok-pavuchok-slavik.jpg)
Адкрыты ўрок па творах Алены Стэльмах прайшоў на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску
Факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка ажыццяўляе адукацыйны праект «Ад культуры чытання — да культуры асобы».
У рамках праекта адбываецца распрацоўка і правядзенне ўрокаў пазакласнага чытання студэнтамі педуніверсітэта. На такія урокі запрашаюцца беларускія дзіцячыя пісьменнікі.
Алена Стэльмах ужо неаднойчы была ўдзельніцай такіх урокаў у школах г. Мінска. На міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску адкрыты ўрок па яе творах прайшоў ужо у другі раз. На гэты раз дзеці знаёміліся з яе новай казкай «Павучок Славік».
Урок праводзіла студэнтка 4 курса факультэта пачатковай адукацыі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» Лілія Юр’еўна Сцефанюк.
![](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2019/03/medal-sojuznogo-gosudarstva.jpg)
![](https://www.elenastelmah.com/wp-content/uploads/2019/03/bachu-belarus-takoj.jpg)