Журналіст і пісьменнік Алена Стэльмах узначальвае часопіс «Родная прырода»
Так называется часопіс, які выходзіць у Беларусі з 1972 года. Розныя аўтарскія калектывы стваралі выданне. Адназначна тое, што ўсе яны былі вялікімі аматарамі прыроды і сваё захапленне ёю імкнуліся перадаць чытачу. З любімым часопісам раслі пакаленні чытачоў.
Сучасны часопіс «Родная прырода» падтрымлівае лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў— яго старонкі напоўнены трапяткім стаўленнем да ўсяго жывога, што мацуе свет. Аднак, з цягам часу, калі экалагічныя праблемы ўсё больш абвастраюцца, а экалагічныя катастрофы наносяць прыродзе велізарную шкоду, голас часопіса гучыць усё больш упарта ў абарону навакольнага асяроддзя.
Са жніўня 2016 года часопіс узначальвае Алена Стэльмах. Значны час свайго творчага жыцця яна прысвяціла беларускаму лесу. Сем гадоў Алена Анатольеўна ўзначальвала штотыднёвік лесаводаў — «Белорусскую лесную газету». Цяпер прыхільнасць да абранай тэмы журналіст і пісьменнік будзе выказваць на старонках «Роднай прыроды«.
У жнівеньскім номеры «Роднай прыроды» Алена Стэльмах дзеліцца ўражаннямі ад наведвання Рагачоўскага краю, дзе ў першыя выхадныя верасня пройдзе ў ХХІІI раз Дзень беларускага пісьменства.
2 комментария
Таццяна
З ДНЁМ беларускага пісьменства,АЛЕНА АНАТОЛЬЕЎНА!! Усю Вашу творчую сям’ю! Хай руплівым і плённым будзе Ваша таленавітае творчае пяро! Поспехаў! З павагай!
Таццяна
Алена Анатольўна! Віншую з новым прызначэннем! Плёну і цудоўнага настрою на новай пасадзе!)))