Казкі пад ёлку: пісьменнікі наведалі дзіцячы прытулак у Станькава
Пісьменнікаў у Станькаўскім дзіцячым сацыяльным прытулку Дзяржынскага раёна чакалі з асаблівай нецярплівасцю. Як вядома, у праднавагоднія дні адбываюцца розныя цуды, а тут надарылася магчымасць сустрэцца з самімі казачнікамі.
Такім чынам Саюз пісьменнікаў Беларусі падтрымаў рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”. У падарожжа ў напрамку Станькава, прыхапіўшы свае ўласныя кнігі адправіліся вядомыя дзіцячыя творцы Уладзімір Мазго, Генадзь Аўласенка.
Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Алена Стэльмах гаворыць пра тое, што пісьменнікам хацелася не толькі пазнаёміць дзяцей з героямі сваіх твораў, але і марылася падарыць ім часцінку свайго цяпла, па-бацькоўску сагрэць стрывожаныя юныя душы.
Сустрэча ля навагодняй прыгажуні-ёлкі аказалася сапраўды цікавай і вясёлай. Пісьменнікі расказвалі розныя забаўляльныя гісторыі, загадвалі загадкі. Дзеці былі і ўважлівымі слухачамі, і адказвалі на пытанні гасцей. А ўсё ж самае галоўнае пытанне для іх засталося адкрытым: як вырашыцца іх далейшы лёс? Ці змогуць іх нядбайныя бацькі знайсці ў сабе сілы перамагчы ўласныя слабасці, і сям’я з’яднаюцца, каб жыць шчасліва, не ведаючы бед.
Пісьменнікі завяралі хлопчыкаў і дзяўчынак у тым, што цуды здзяйсняюцца не толькі ў казках. У жыцці прыемнасцям ўласціва адбывацца значна часцей.
Вось і падчас гэтай сустрэчы дзеці атрымалі ў падарунак ад Саюза пісьменнікаў Беларусі дабрачынную бібліятэчку і салодкія пачастункі са спадзяваннем на тое, што новы год для ўсіх будзе спрыяльным і радасным.
Марыя Бокач
Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» стартовала в Беларуси 9 декабря и продолжится до 8 января 2017 года. Ставшая уже традиционной, она позволяет привлечь внимание к проблемам детства, оказать помощь и поддержку наименее защищенным категориям детей, нуждающимся в особой заботе и внимании государства и общества. Ежегодно в ней принимают участие предприятия, организации и общественные объединения.