Кветкі да вечнага агню ўскладзены прадстаўнікамі пісьменніцкай арганізацыі
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне былі ўскладзены кветкі да памятных месц, тых, што сведчаць пра падзеі 75-гадовай даўнасці, калі на змораную, знясіленую, але гордую Беларусь прыйшло чаканае вызваленне. Нашчадкі помняць пра подзвіг сваіх продкаў, усё больш пільна звяртаюцца да сямейных архіваў – берагуць гонар, захапляюцца мужнасцю сваіх дзядоў, прадзедаў, хочуць быць падобнымі да іх.
Напярэдадні свята няскончаным патокам ішлі людзі на Плошчу Перамогі – месца ўвекавечвання памяці мільёнаў загінуўшых падчас Другой сусветнай вайны. Кветкі да вечнага агню – як сімвал нязгаснай памяці. Беларусь помніць. Беларусь ведае кошт міру і паказвае ўзор, як трэба яго берагчы.