урок пазакласнага чытання паводле казкі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык»
Встречи,  Мир писателя

Сонечная машына часу

Сонечная машына часу
ці Незвычайнае падарожжа з чацвёртага ў першы клас на сонечных промнях

У школе №121 г. Мінска прайшоў урок пазакласнага чытання паводле казкі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык»

Праект пад назвай “Ад культуры чытання – да культуры развіцця асобы” ажыццяўляе факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У школах, гімназіях Мінска праходзяць урокі пазакласнага чытання паводле твораў беларускіх аўтараў і з іх непасрэдным удзелам. У ролі настаўнікаў выступаюць студэнты, якія неўзабаве стануць дыпламаванымі педагогамі.

– Працуючы са студэнтамі – будучымі настаўнікамі – сапраўды мне вельмі хочацца, каб яны атрымалі вопыт падрыхтоўкі і правядзення творчых урокаў яшчэ ў час навучання, каб самі палюбілі дзіцячую кнігу і ў хуткім часе навучылі любіць кнігу сваіх маленькіх вучняў, – так вызначае галоўную мэту праекта “Ад культуры чытання – да культуры развіцця асобы” намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце факультэта пачатковай адукацыі педуніверсітэта Ірына Буторына.

Казка “Пашка і сонечны праменьчык” упершыню была надрукавана ў часопісе “Вясёлка”. Твор выклікаў інтарэс не толькі ў дзяцей, але і ў педагогаў. Крытыкі назвалі яго самай праўдзівай гісторыяй апошняга дня лета.

  • События сказки «Пашка и солнечный лучик» разворачиваются тогда, когда догорают последние краски августа, природа живет ожиданием наступающей осени. И первоклассник Пашка мечтает не проспать в школу. Ведь в его жизни такое событие происходит впервые. А разбудить его должен солнечный лучик. Тот самый, с которым мальчик уже давно подружился. Когда стрелки старого будильника показали семь часов, лучика не оказалось. Не появился он и тогда, когда стрелки устремились дальше по своей круговой дороге времени… В сказке происходят чудеса и она очень поучительна тем, что показывает на примере героев как важно быть правдивым, ответственным. В ней много тепла – материнского, солнечного.

Творчы ўрок распрацавала і вяла студэнтка 4 курса педуніверсітэта Вольга. А яе ўважлівымі слухачамі і памочнікамі сталі вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №121 г. Мінска”.

Па прапанове настаўніцы дзеці ўспаміналі свой першы дзень ў школе. Яны былі шчырымі ў сваіх прызнаннях – непакоіліся за тое, з кім пазнаёмяцца, як будуць сябраваць; хваляваліся, што ў школе будуць многа задаваць на дом. На справе ўсе сумненні вельмі хутка развеяліся. У школе – выдатныя педагогі і шмат сапраўдных сяброў.

Разам з настаўніцай дзеці падарожнічалі па старонках казкі, адказвалі на пытанні, разважалі пра тое, як важна быць адукаваным чалавекам. Задумваліся над учынкамі герояў казкі, асуджалі гультайства, гаварылі пра неабходнасць выконваць абяцанае. Да ўрока вучні нават намалявалі свае малюнкі паводле казачнага сюжэту.

Пісьменніца звярнулася да сваіх юных чытачоў са словамі вялікай падзякі. Для яе гэта таксама своеасаблівы ўрок разумення запатрабаванасці дзецьмі літаратурных твораў, вызначэння іх зместу, сутнасці, выкарыстання моўных сродкаў.

Пасля ўроку фатаграфаваліся. Дзеці дзякавалі пісьменніцы за цікавую казку і за сустрэчу, жадалі новых выдатных твораў.

урок пазакласнага чытання паводле казкі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык»

На ўспамін Вольга і яе 4 «А» класс падарылі Алене Анатольеўне зроблены сваімі рукамі своеасаблівы званочак, складзены з выразаных з рознакаляровай паперы вучнёўскіх далонек. Чым не чарговы казачны сюжэт?..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.