-
Людмила Круглик: «Чернобыль, не заживающая рана на сердце моего народа». Стихи
Боль З першым промнем пасвятлеў Усход, Паказаўшы шчаку ў румянах. Вуліц шум, мітусіцца народ – Красавік пачынае ранак. А тады і не ведаў ніхто, Што бяда падступіла блізка. Віхар стронцыю зняў паліто, Перакрэсліўшы лёсы рыскай. Дзень спякотны і вецер сціх, У дварах з матулямі дзеці… І шпіталь. Ён да болю прывык – Хлопчык з подыхам блізкай смерці. Па даросламу вочы глядзяць У блакіт далёкіх нябёсаў. Ён не можа ўжо з ложку ўставаць – Лейкімія – гэта сур’ёзна. Сем гадоў, як пачаў жыццё – На зыход імкнуцца дзянёчкі… Я малю: “Адпусці, забыццё, Не гасі блакітныя вочкі.” Думкі знікнуць нячутна ў начы… А на ложках шпітальнай палаты…