-
Людмила Круглик, г. Дзержинск. Таинства души
Дуб і сасна На шляху ад Нясвіжа да Мінску Ёсць прыгожы пагорак лясны, Як юнак да каханае, блізка Прытуляўся там дуб да сасны. Ён магутнай сваёй галавою Засланяў у спякотныя дні, Зберагала імглістая хвоя Ад марозу яго карані. Не мінаў таго месца ніводны, Прыпыняўся і крочыў туды, Дзе красою здзіўляў цуд прыродны Чалавека. Міналі гады… Ды здараецца рознае ў свеце – Лёс у дрэў, як у добрых людзей. Пазайздросціў іх шчасцейку вецер І прынёс на плячах сухавей. Захварэў без вады дуб магутны, Адарваўся апошні лісток… Паміраў ад хваробы марудна, І, нарэшце, вясною засох. І ад думак цяжкіх, адзіноты Асыпала хваінкі сасна. І не радаваў дожджык вільготны, Што дарыла ёй шчодра…