Творчество друзей

Людмила Круглик, г. Дзержинск. Таинства души

Дуб і сасна

На шляху ад Нясвіжа да Мінску
Ёсць прыгожы пагорак лясны,
Як юнак да каханае, блізка
Прытуляўся там дуб да сасны.

Ён магутнай сваёй галавою
Засланяў у спякотныя дні,
Зберагала імглістая хвоя
Ад марозу яго карані.

Не мінаў таго месца ніводны,
Прыпыняўся і крочыў туды,
Дзе красою здзіўляў цуд прыродны
Чалавека. Міналі гады…
Ды здараецца рознае ў свеце –
Лёс у дрэў, як у добрых людзей.
Пазайздросціў іх шчасцейку вецер
І прынёс на плячах сухавей.

Захварэў без вады дуб магутны,
Адарваўся апошні лісток…
Паміраў ад хваробы марудна,
І, нарэшце, вясною засох.

І ад думак цяжкіх, адзіноты
Асыпала хваінкі сасна.
І не радаваў дожджык вільготны,
Што дарыла ёй шчодра вясна.

Так шкада таго цуда прыроды,
Што не змог зберагчы чалавек.
Дрэўцам болей увагі, пяшчоты –
Пражывуць на зямлі доўгі век.
Душа

Душа — таямнічы прытулак,
Дзе мноства пачуццяў жывых,
Знайшлі зацішны завулак
Ад позікаў прагных людцкіх.

Жывуць там самота і шчасце,
І радасць з слязою ўдваіх.
Раз пораз прарвецца ў нянасце
Балючы, нястрыманы крык.

Уражанням знойдзецца месца
Заўсёды ў прытулачку тым.
І восень трывожыць мне сэрца,
І казка чароўная зім.

Вясна і дзівоснае лета,
І сінь невялічкай ракі
Блукаюць у думках паэта
І вось ужо верша радкі.
Звезда

Когда вспыхнет на небе звезда,
Миру, известив начало жизни,
Побегут за нею вслед года
С самого рождения до тризны.

По дороге светлой и большой,
Под чудесным синим небосводом,
Веря в счастье сердцем и душой,
Постигая таинство природы.

В сентябре взошла моя звезда,
Чтобы рядышком идти по свету…
И, когда встречалась вдруг беда,
Я её лучом была согрета.

Торопило время мою жизнь,
И она уже не так горела,
И всё чаще посещала мысль –
Много ли в дороге преуспела?

На вопросы отвечать боюсь,
Думаю, дела рассудят люди.
Завтра отсчитают годы грусть,
А потом? Потом… Да будь, что будет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.