-
Людміла Круглік. Навасадская крыніца
Калісьці на нашай зямлі Цудоўныя кветкі цвілі. Жыццё між такой прыгажосці Цякло без спрэчак і злосці. Там дрэвы раслі да нябёс, Іх люты не кранаў мароз. Кажуць, аднак у народзе “За шчасцейкам гора ходзіць. ” Ляцелі ў імгненнях гады… Не марыў ніхто, што сюды Загляне паўночны вецер – Зямлі прыгажосць прыкмеціць. Забыліся ўсе праз дзень Пра змрочны, халодны цень… А вецер у край паўночны Да Зімніка шпарка крочыў… Данёс пра звяроў і людзей, І Зімнік у шлях хутчэй Сваіх выпраўляе коней, Каб прыгажосці болей Не ведала маці-зямля. І леднік сышоў спакваля. І вось у змрочнай цішы Замест раслін – ледзяшы. Ды маці-зямля не драмала, У нетрах дзіця гадавала. І цуд.…