Без рубрики

Людміла Круглік. Навасадская крыніца

Калісьці на нашай зямлі
Цудоўныя кветкі цвілі.
Жыццё між такой прыгажосці
Цякло без спрэчак і злосці.

Там дрэвы раслі да нябёс,
Іх люты не кранаў мароз.
Кажуць, аднак у народзе
“За шчасцейкам гора ходзіць. ”

Ляцелі ў імгненнях гады…
Не марыў ніхто, што сюды
Загляне паўночны вецер –
Зямлі прыгажосць прыкмеціць.

Забыліся ўсе праз дзень
Пра змрочны, халодны цень…
А вецер у край паўночны
Да Зімніка шпарка крочыў…

Данёс пра звяроў і людзей,
І Зімнік у шлях хутчэй
Сваіх выпраўляе коней,
Каб прыгажосці болей

Не ведала маці-зямля.
І леднік сышоў спакваля.
І вось у змрочнай цішы
Замест раслін – ледзяшы.

Ды маці-зямля не драмала,
У нетрах дзіця гадавала.
І цуд. Зноў праз холад і снег
Маленькі ручай пабег.

Што моцы ён ночы і дні
Ствараў з ледзяшоў камяні.
За кожнай кропелькай чыстай
Трава ўзнялася ўрачыста.

А Зімніка тога сыны
Вартуюць у нашыя дні
Чароўныя кроплі вадзіцы,
Што людзі завуць крыніцай.

Яна ж з тых гадоў праз вякі
Цячэ ў вусце Слаўкі-ракі.
Па ўзгорках, каменных кручах.
Завуць яе людзі – гаючай.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.