Без рубрики

Людміла Круглік. Крынічка

Дзе мінулых гадоў сустрэчы
Камяні зберагаюць заўжды,
Падстаўляе гара свае плечы
Кроплям чыстай крынічнай вады.

А яны з асалодай вялікай
Звонкім спевам чаруюць яе.
Там губляе ў золоце блікаў
Сонца з радасцю промні свае.

А крынічка без суму і гора –
Па каменням у хвалі ракі,
Каб заўжды зелянелі прасторы,
І жыццё зберагала вякі.

Падыйду да сцюдзёнай крыніцы
Па сцяжынцы, дзе продкі ішлі.
Каб яе чысцінёй наталіцца,
Што жыве ў нетрах маці-зямлі.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.