Без рубрики

Людміла Круглік. Дажджы каторы дзень

Дажджы, дажджы, каторы дзень.
Мо скардзяцца нябёсы…
Сабралі ў момант у струмень
Свае святыя слёзы.
Каб твар зямлі да чысціні
Адмыць расой-вадою,
Каб ён парос у час вясны
Травою маладою.

Ды гэта потым, а цяпер
Зімы чакаюць людзі…
Завые вецер, нібы звер
З завеяй танчыць будзе.

Дажджы, дажджы, каторы дзень
Ільюць святыя слёзы…
І шэрай хмары змрочны цень
Бывай, сяброўка-восень.

Людміла Круглік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.