-
Людмила Круглик, г. Дзержинск. «Шагнула в мир в двадцатом веке»… «Жизнь повторяется в стихах»
Паважаныя сябры, рада сустрэчы з вамі! Крыху пра сябе. Творчасцю займаюся з дзяцінства. Больш сур’ёзна — з 1992 года. Маю чатыры асабістыя паэтычныя зборнікі («Мелодия души» 2009 г., «Осенняя рапсодия» 2013 г., «Аромат фиалки» 2014 г., «Знічкі лістапада» 2015 г.). Дванаццаць зборнікаў выйшла ў сааўтарстве. Хвалюць многія тэмы, пішу на рускай і беларускай мовах. Спрабую выкарыстоўваць розныя формы вершаскладання. Моя жизнь Шагнула в мир в двадцатом веке, Когда последствия войны Глядели костылём калеки И миной на полях весны. Старинный Несвиж, где озёра И замок на крутой горе,…
-
Регіна Рэўтовіч, г. Дзяржынск. Невычэрпная крынічка яе таленту
Крынічка жыцця Прыступкі старыя рыпяць пад нагамі, Парэнча хінецца няўстойліва ўбок, Прыціхлая восень па-над берагамі Глыбока рэчышча — дзіўны куток! Прыступкі вядуць да спрадвечнай крыніцы, Дзе п’ю асалоду крыштальную з рук. Па дне, па каменнях нястомна бруіцца, Булькоча, сваволіць няспынны раўчук, Імкнецца ў рачулачку плыткую Слаўку, Дзе сонейка ўранні купае прамень, А я прахалоду крыштальнасці ўслаўлю, І зоркі аблашчаць зіхценнем струмень. Мінуўшчыны рэшту і час не адолеў: Легендамі ходзіць па свеце бяда, Якая не поўніць рачулачку болей – На спад у стагоддзях бруіцца вада. Якія сустрэла рачулка нягоды? Куды неўтаймоўныя хвалі сплылі? Трымаецца матухна наша — прырода, Жыццё дасылаючы з нетраў зямлі. І верыцца ў сілу яе намаганняў— Вялікасць прыроды…
-
Людміла Круглік. Дажджы каторы дзень
Дажджы, дажджы, каторы дзень. Мо скардзяцца нябёсы… Сабралі ў момант у струмень Свае святыя слёзы. Каб твар зямлі да чысціні Адмыць расой-вадою, Каб ён парос у час вясны Травою маладою. Ды гэта потым, а цяпер Зімы чакаюць людзі… Завые вецер, нібы звер З завеяй танчыць будзе. Дажджы, дажджы, каторы дзень Ільюць святыя слёзы… І шэрай хмары змрочны цень Бывай, сяброўка-восень. Людміла Круглік