• Проза

    Павадыр

     казка-прытча Гаспадарчы падворак на вачах прыходзіў у заняпад. Той конь, што калісьці шпарка бег паперадзе вазка, цяпер нага за нагу ледзьве перастаўляў. І бізун яму не ўказчык. Сам сабе разважаў: “Чаго, як дурному, перціся, пыл глытаць? Людзей не перайначыш: цішэй едзеш, далей будзеш”. Карова-рэкардыстка запускацца пачала раней часу. Казала: “Надакучыла цягаць вымя з вёдрамі сырадою. Лепш пасяджу ў дэкрэце. А там відаць будзе”. Куры адна адну падахвочвалі – навыперадкі квакталі. Нягеглае свінчо-перабіра і тое ў карыце лычом варыва круціла. Як сала на такім кручку нарасце? Каля сядзібы – запусты, воля вольная наўкол для нахабнага гавылу. Стаіць пануры бык у стойле, жвачку жуючы, самотную думу думае: –  Што за трасца такая:…