-
Деревня Новосады. Высокая культура «малой» Родины
На нашай зямлі шмат вялікіх і малых паселішчаў, вёсак. Па-рознаму склаліліся іх лёсы. Некаторыя даўно зніклі, іншыя пераўтварыліся ў буйныя цэнтры, расквітнелі. Яны нібы люстэркі, якія адлюстроўваюць стагоддзі жыцця нашага народа. Хочацца глядзець у іх, каб ведаць хто мы, адкуль, што самі перададзім у спадчыну. У Дзяржынскім раёне ёсць вёсачка Навасады. Схаваная за гарой, яна ў струнку выстраілася на ўзвышшы. Гэта месца блізкае майму сэрцу – мая малая Радзіма. Па легендзе, якую запісаў калісьці Карусь Каганец, першымі жыхарамі тут былі тыя, хто выратаваўся ад ворага, які лютаваў непадалёку ў Святым месцы Сцюдзянец. Быццам сведка тых далёкіх часоў — крынічка, якая і сёння сваёй гаючай вадой наталяе смагу кожнага падарожніка.…