-
Отрывок из повести Елены Стельмах «Баранчик»
Прысвячаю зямлячцы —Леанідзе Сцяпанаўне Шышкавец, якая нарадзілася 22 чэрвеня 1941 года Лёльцы, як хто кол у галаву ўбіў. Так завалодала ёю безвыходная думка пра згубу. Сцішыцца, вочы сажме. — Ну, усё, спаць буду, — у каторы раз тое самае перакажа. А, не, сон, як збеглы свавольнік недзе далеча гайсарыць, і ніяк яна яму не дасць рады. Ажывіўся ўспамін пра бацькаў занятак, як той спрытна часаў вострым бліскучым лязівам сякеры тонкія бярвенні. З-пад яго старання выслізвалі доўгія пасмы свежай бура-карычневай каравіны. Акораныя жэрдкі ўжо мала чым згадвалі дрэва. Але, здавалася, яно яшчэ дыхала, і ў такім непрывабным выглядзе, саромелася сваёй аголенасці. Ацярэбленыя жэрдкі Сцёпка адкладаў у бок. Браўся за больш тоўстыя…