Без рубрики

Паэтычныя арэлі

Дзяржынскіх творцаў гасцінна прымалі на Уздзеншчыне

У першыя дні сакавіка ў дзяржынскай раённай бібліятэцы з хваляваннем чакалі гасцей. “Вянок творчых здабыткаў” – так называлася сустрэча ўдзельнікаў двух літаратурных аб’яднаняў – “Нёманец” з Уздзенская краю і “Выток” з Дзяржынскіх мясцін.

Гучалі і вершы, і проза. І музыка стварала атмасферу вялікай духоўнасці, якую нясуць сваім ўзнёслым светаўяўленнем творцы.

Зараз у нашых “вытокаўцаў” быў адказны візіт. Рыхтаваліся, як след. Новую сваю сустрэчу прыхільнікі мастацкага слова назвалі “Паэтычныя арэлі.

Паэтычныя  «арэлi»…

Яны «гойдаліся» то ў адзін, то ў другі бок, калі паэты  Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў прадстаўлялі сваю творчасць.

Уздзенская зямля знакамітая сваімі пагоркамі, сенажацямі, урадлівымі палеткамі збажыны, грыбнымі мясцінамі. Тут бярэ свой пачатак бацька-Нёман. І ўсё гэта як найлепш спрыяе атмасферы паэтычнасці. Уздзенскі край праславілі імёны многіх знакамітых творцаў.  І зараз літаратурнае аб’яднанне “Нёманец”,  кіруе якім рэдактар раённай газеты Віктар Сабалеўскі,  як магутная плынь, пашырае сабе дарогу  далучэннем да мастацкага слова новых аўтараў.

Такі ж імклівы да творчасці і клуб аматараў  высокага радка  “Выток” у Дзяржынску.  Ён аб’яднаў  людзей розных прафесій і ўзростаў. Паэзія стала для іх вобразам мыслення, а творчасць – ладам жыцця.

У сакавіку  для гасцей з Узды гасцінна расчыні-ла дзверы Дзяржынская раённая бібліятэка. Суседзі прывезлі з сабой нізкі вершаў, байкі, музычныя творы.  “Вытокаўцы” прадставілі  ўзоры сваёй творчасці.  Усё было так душэўна і ўзнёсла, што хацелася  хутчэй брацца за пяро, каб занатавать новыя радкі.

А працягам вось такога шчырага яднання паэтычных душ стала чарговая сустрэча. Хлебам-соллю віталі  дзяржынцаў на парозе Уз-дзенскай раённай бібліятэкі  яе дырэктар Аксана Драчан і  мясцовыя паэты.  Было весела, бо гучалі песні, было пазнавальна, бо дырэктар тутэйшага музея  Зоя Калкоўская прыадкрыла старонкі незвычайнай гісторыі  Уздзенскага краю.  І зноў паліліся радкі пра адвечнае – каханне, сумленне, сэнс жыцця…  “Мудрасць не ў тым, каб нябёсы дастаць, а каб, дастаўшы, зямлю не пакінуць”, — так  глыбакадумна выказалася адна з паэтак.

І як было прыемна зрабіць здымак на памяць ля  сімвалічнага калодзежа, нібы зачэрпнуць у ім кубак новых думак і вобразаў.  А гэта значыць – людзям хочацца тварыць, дарыць радасць мастацкага слова ўсім нам. Зрабіць гэты свет больш светлым і лепшым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.