Встречи,  Мир писателя

Другая маладосць легендарнага “Светача”

Саюз пісьменнікаў Беларусі выказвае шчырую падзяку Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ “Белкніга” і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні новай канцэпцыі легендарнай кнігарні ў Мінску “Светач”.

Як вядома, кніжная крама, якая прыцягвае да сябе пакаленні пакупнікоў, што ў прыватнасці можна атаясаміць – чытачоў,  была адкрыта  ў Мінску 5 лістапада 1977 года. І на той час гэта было не зусім звычайнае месца. Двухпавярховы будынак, напоўнены самымі рознымі выданнямі тагачаснага перыяду адразу звярнуў на сябе ўвагу кнігалюбаў, прывабіў да сябе гасцей сталіцы, у тым ліку і замежных. Кніга – гэта тое, што ў самых розных выпадках будзе абсалютна дарэчы. І самому яе пачытаць – вялікае задавальненне. І падарунак – заўсёдна прыстойны. Так пісалася ўжо больш, чым саракагадовая гісторыя “Светача”.

Літаральна пасля юбілейнай даты было прынята рашэнне надаць шаноўнай кнігарні новае дыханне. Так, у краме пачалася рэканструкцыя, кіраўнікі ААТ “Белкніга” завяршыць якую абяцалі да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

17 мая – намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, прадстаўнікі выдавецтваў, спонсары, пакупнікі сталі сведкамі ўрачыстасці з нагоды надзвычай прыемнай падзеі – кнігарня паўстала ў прынцыпова новым выглядзе.

Пачынаючы ад кніжных палічак, раздзелаў літаратуры, прадстаўлення аўтараў  — усё прадумана да дробязей.  Да таго ж вабіць пляцоўка, прызначаная для сустрэч з пісьменнікамі, побач з ёю – кавярня.

Дом кнігі напоўнены святлом, які можа несці толькі кніга, у ім лунае атмасфера ўзнёсласці, высокай духоўнасці. Гэта адчуе кожны, хто, здаецца, не зможа мінуць “Светач” на праспекце Пераможцаў.

Мікалай Іванавіч Чаргінец, выступаючы на адкрыцці магазіна, і пасля ўрачыстасці, вельмі ўзрушаны бачаным, гаварыў пра тое, што кнігарня такога кшталту была даўняй марай пісьменніцкай арганізацыі. Зараз створана ўнікальная магчымасць для больш блізкага кантакту пісьменніка з чытачом. Значыць, новы ўзровень набывае і кніжны гандль. Кніга не губляе свайго значэння, пацвярджае сваю значнасць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.