Журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2017
Встречи,  Мир писателя

Журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» вызначыла лепшыя выданні 2017 года

Да ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» былі прадстаўлены ў 12 намінацыях кніжныя навінкі самых розных выдавецтваў Беларусі.

Члены журы, маючы прафесійны погляд на кнігавыданне, прытрымліваліся ў тым ліку і чытацкіх чаканняў: што можа здзівіць, уразіць, захапіць? Ёсць вялікая ўпэўненасць у тым, што высокаякасныя кнігі, нягледзячы на новыя інфармацыйныя крыніцы, ніколі не страцяць ні сваёй вагі, ні папулярнасці.

Журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» 2017

Менавіта, з гэтых пазіцый і вызначаліся найбольш перспектыўныя выданні. Пад увагу браліся ўсе складальнікі афармлення кнігі: прывабная вокладка, удалы дызайн, узроўневае паліграфічнае выкананне.

Падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі, якая пройдзе з 7 па 11 лютага 2018 года адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Тут таксама будуць агучаны імёны лепшага ілюстратара, лепшага дызайнера, лепшага мастака беларускіх кніг.

Член журы першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах заўважыла, што парадавалі актыўнасць выдавецтваў у скарынінскай тэме і дастаткова высокі ўзровень выпушчанай кніжнай прадукцыі гэтага накірунку. А вось, нягледзячы на тое, што дзіцячая літаратура развіваецца зараз асабліва плённа, заяўленыя да ўдзелу ў намінацыі конкурса «Разам з кнігай мы расцём» выданні, аказаліся даволі сціплымі. Як, дарэчы, нязначна была прадстаўлена і мастацкая літаратура.

Марыя Ліпень

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.