Международное сотрудничество,  Мир писателя

Махдзі Гезелі. Інтэрв’ю з пісьменнікам з Ірана

Міжнародны сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, які праходзіў падчас 27 Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша сабраў пісьменнікаў з розных краін свету. Сярод іх быў Махдзі Гезелі, які жыве і працуе ў Тэгеране. Цікавасць у беларусаў да адной са старажытных – іранскай культуры – даўняя. Мастацкая літаратура на ўзроўні з навукай, філасофіяй, рэлігіяй дае магчымасць спазнаваць феномен іншых народаў, іх духоўнасць. Таму і жаданне ў нас з Махдзі Гезелі, як у пісьменнікаў, было ўзаемным: больш даведацца пра літаратуру абедзьвух краін, пагаварыць пра яе ўплыў на стан развіцця грамадства, дамовіцца аб сумесным супрацоўніцтве. Сярод выставачнага шматгалосся нам удалося адшукаць больш зацішны куток і быць цікаўнымі субяседнікамі.

Гезелі, з трыбуны сімпозіума літаратараў Вы распавядалі пра Тэгеранскі міжнародны кніжны кірмаш. Яго размах надзвычай уражвае!

— Кірмаш традыцыйна адбываецца вясной і доўжыцца дзесяць дзень, але і іх не хапае, каб наведаць усе стэнды. На іх — літаратура з усяго свету на арабскай, англійскай, французскай, рускай, кітайскай, іншых мовах. Удзел у кірмашы бяруць каля 2500 іранскіх і 600 замежных выдаўцоў. Тут прадстаўлена прыкладна 75% аўтарскай літаратуры, 25% — перакладной. Значная колькасць выданняў прызначана для дзяцей і моладзі. Кірмаш у Тэгеране называюць вядучым кніжным шоу выдавецкай галіны Азіі.

Зразумела, асаблівая ўвага надаецца іранскай літаратуры. У год унашай краіне выдаецца каля 80 тысяч найменняў кніг. Напрыклад, “Дом літаратара” прадстаўляе серыю кніг у гонар выдатных дзеячаў розных галін. Адкрыццё кірмаша звычайна адбываецца з удзелам Прэзідэнта і першых асоб Ісламскай Рэспублікі Іран. Вялікае кніжнае свята вабіць каля 5 мільёнаў чытачоў. Гэта самы наведваемы кніжны кірмаш у свеце. Яго гандлёвы абарот складае каля 100 млн. долараў.

— Гэта сведчыць пра вялікую запатрабаванасць кнігі перш за ўсё ў самім Іране. Вы, як чалавек, які непасрэдна знаходзіцца ў працэсе ўзаемадзеяння пісьменніка з чытачом, што скажаце пра схільнасці сучаснага грамадства да чытання?

— Напэўна, і ў нас ёсць тыя ж праблемы, як і ў ва ўсім свеце. Стасункі чалавек-кніга-камп’ютер застаўляюць задумвацца над сутнасцю асобы, яе духоўным светам. Арабская прымаўка сцвярджае што “слова нараджае слова”. І гэтай мудрасці варта трымацца. Бо пісьменства нясе душы свет. Нагадаю, што персідская літаратура лічыцца адной са старадаўніх і вялікіх літаратур чалавецтва. Яна ўплавала на людзей дагэтуль. Хіба яе значнасць можа зменшыцца ў будучым?

І разам з тым, і ў нас чытаюць па-рознаму. 13-мільённая сталіца Тэгеран сапраўды чытаючая сталіца, у больш аддаленых месцах з чытаннем складаней. Хаця і кніжныя крамы, і бібліятэкі – паўсюдная неабходнасць.

— А аўтарытэт пісьменніка? Гэта тэма зараз таксама дыскусійная ў свеце. Як да творцы ставяцца ў Іране?

— Сацыяльны статус пісьменніка вельмі высокі. Людзі з вялікай павагай ставяцца да літаратараў. З імі сустракаюцца дзяржаўныя дзеячы. Кнігі асобных аўтараў выдаюцца за кошт дзяржавы.Але, у сваёй большасці, пісьменнікі вымушаны мець іншую работу, каб мець фінансавы дастатак.

Пяцьдзесят гадоў назад вядомы іранскі пісьменнік, публіціст і грамадскі дзеяч Але-Ахмад Джалал падарожнічаў па краіне, пісаў у сваіх творах пра тое, як жылі простыя людзі. Я рашыў прайсціся па ягоных слядах, каб апісаць бачанае самім. Было цікава даведацца, што абылося з гэтымі мясцінамі за паўстагоддзя. Змянілася многае, іншыя жыхары абжыліся тут. Болей за ўсёўразіла тое, што і зараз людзі помняць пра Джалала, з удзячнасцю гавораць пра яго вялікую душу.Ці гэта не найлепшая для пісьменніка ўзнагарода? Такім чынам у мяне атрымалася кніга “Поступ Джалала”.

— Вы, Газелі, як мне вядома, празаік. Чым адметная сучасная іранская проза?

— У цэнтры ўвагі – лёсы простых людзей, іх унутраны свет. Іх большасць, і на іх сказваецца тое, як кіруюць дзяржаўныя дзеячы, палітыкі. Творы атрымліваюцца псіхалагічна насычанымі, з філасофскім падтэкстам – словам, такімі, якім і ёсць жыццё.Не абыходзіцца і без агульначалавечых тэм: кахання, смерці, сямейных праблем, стасункаў паміж пакаленнямі.

Безумоўна, творчасць іранскіх аўтараў працята своеасаблівым усходнім каларытам, што робіць іх па-свойму прыцягальнымі. Можна ў многім спазнаць і краіну, і душу нашага народа, калі чытаць так званыя іранскія бестселеры, выдадзеныя на рускай мове, “Яе Я” Рэзы Аміра-Хані, “Ахвяры запаветнага сада” Махаммада Разы-Байрамі, “Апошні з Салараў” Махаммада –КаземаМазінані.

Мая кніга “Ён быў Імамам” напрацягу чатырох гадоў прадалася 25-тысячным накладам. Яна вельмі паўплывала на маё пісьменніцкае прызнанне. Пасля таго, як наш духоўны лідзер прачытаў яе, ён пажадаў са мной пазнаёміцца.

Гэта сапраўды прызнанне для творцы. Мне таксама вельмі спадабаўся пісьменнік Хасроу Шахані з выключным іранскім гумарам, тонкай сацыяльнай сатырай. Ён умее праз жарт дасціпна прыкмячаць чалавечыя хібы. Нават сама назва кнігі інтрыгуе “Пра ўсё і ні аб чым”.

Аднак, давялося чытаць і другія кнігі вашых калег, глядзець іранскія кінафільмы — пра вайну. Іранскай літаратуры, як , у прыватнасці і беларускай, уласціва гэта тэма.

— Погляд аўтара на вайну вызначае каштоўнасць міру. Калі мы хочам жыць у міры, трэба больш пісаць пра жахі вайны, яе паследствы. Каб гэта чалавечая бессэнсоўнасць ніколі не паўтаралася. Ужо дастаткова адбылося на зямлі войнаў, каб людзі зразумелі, што ваяваць – гэта ганебна. Лепш сябраваць, перакладаць творы, дарыць адзін аднаму кнігі…

— Шаноўны Гезелі, хочацца даведацца, як у Вашай краіне адбываецца літаратурны працэс? Як вядома, Вы асабіста ў ім вельмі актыўна ўдзельнічаеце.

— У нас існуюць розныя арганізацыя, якія спрыяюць развіццю кніжнай справы. Напрыклад,  я ўзначальваю рабочую групу Саюза літаратараў, з’яўляюся старшынёй журы літаратурных конкурсаў. На працягу года ў Іране ўручаецца ад 20 да 25 кніжных прэмій. Адна з асноўных – прэмія Але-Ахмада Джалала, выканаўчым дырэктарам якой з’яўляюся, прысуджаецца ў чатырох намінацыях: апавяданне, літаратурная крытыка, гісторыя і дакументальныя апісанні. Акрамя таго, выкладаю літаратуру і пісьменства ва ўніверсітэтах Тэгерана, Бейрута, Мешхеда, іншых гарадоў.

У нас праводзяцца розныя фестывалі, дзе адкрываем новыя імёны ў літаратуры.Пры непасрэдным маім удзеле праходзіць фестываль “Фаджр”.

Развіццю літаратурнага працэса дапамагаюць часопісы “Нагарэстан”, “Хамшахрі”. Мне, як галоўнаму рэдактару, добра вядомы іх змест. На старонках часопіса “Літаратурная крытыка кніг” абмяркоўваюццакніжныя навінкі.Часопіс “Апавяданне” – гэта пляцоўка для маладых аўтараў. У апошні час папулярнасцю карыстаюцца літаратурныя альманахі.

— У такім разе, якой Вам падалася Беларусь? Вы ў нас у першыню?

— Двойчы пабываў у Расіі. Вось зараз наведаў Беларусь. Зразумеў: гэта розныя краіны, хоць знаходзіцеся ў блізкім суседстве. Для мяне вельмі дзіўна стаяць пад сонцам пры тэмпературы мінус 5 градусаў… У нас сонца бывае толькі з плюсам!

Упершыню бачу светлую, прыгожую  краіну, дзе няма гора. Для мяне нязвыклы ваш спакой, размераны лад жыцця. Напэўна, у вас ёсць свае праблемы, але няма напружання, няма ўнутранага хвалявання. Гэта адчуваецца. І людзі вашы тым шчаслівыя. Можа, яны нават да канца не разумеюць гэтай сваёй перавагі.

Хочацца больш паездзіць па вашай краіне, расказаць пра яе адметнасці сваім землякам.Было б значна, каб і пісьменнік з Беларусі здзейсніў вандроўку па Ірану, бліжэй пазнаёміў з ім беларусаў.

Важна, каб жылі мы ў ладзе ды згодзе, як мае быць добрым людзям.

Алена Стэльмах

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.