Презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" на международной выставке в Минске
Встречи,  Мир писателя

Ева Нэмм на Нацыянальным стэндзе Беларусі

Дзякуючы кнізе, якую выдала Алена Стэльмах і яе дзяўчынкі, “У гасцях у Францыска Скарыны” пабывалі многія ўдзельнікі XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Увагу шматлікіх гледачоў прыцягнула прэзентацыя, якая 10 лютага адбылася на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі. «Ева НЭММ» выступіла ў поўным складзе. Перш за ўсё аўтары прадставілі творчую справаздачу пра шматлікія сустрэчы, якія адбываюцца па ўсёй Беларусі: з кнігай ужо знаёмыя сотні беларускіх дзецей.

Пасля дзяўчаты расказвалі, як пісалася кніга, знаёмілі з яе персанажамі, задавалі гледачам пытанні і дарылі падарункі.

Презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" на международной выставке в Минске

Презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" на международной выставке в Минске

Презентация книги "В гостях у Франциска Скорины" на международной выставке в Минске

Своеасаблівы сюрпрыз аўтарам папулярнага выдання зрабілі бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №10 г. Мінска.

Па кнізе “У гасцях у Францыска Скарыны” яны стварылі буктрэйлер, які быў таксама прадэманстраваны падчас прэзентацыі. На выставе чытачы з задавальненнем набывалі выданне з аўтографам аўтараў.

Таксама стала вядома, што хутка кнігу будуць чытаць не толькі ў Беларусі. У якасці падарунка яе адправяць дзецям у Маскву і ў Аўстралію. Там таксама даведаюцца, як Францыск Скарына ствараў першую беларускую кнігу.