-
Писатели Минщины презентовали фотопоэтический альбом «Зачараваны Беларуссю» на Дне белорусской письменности в Рогачеве
Фота Яўгена Пясецкага
-
Творцы Міншчыны “зачаруюць Беларуссю” Рагачоў
Пранікнёныя радкі беларускай паэзіі прагучаць падчас прэзентацыі фотаальбома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Цыдзіка “Зачараваны Беларуссю”на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове. Творчая дэлегацыя паэтаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адпраўляецца на ўрачыстасці нядзельным ранкам 4 верасня. У яе складзе Алесь Карлюкевіч, Алена Стэльмах, Валянціна Гіруць Русакевіч, Віктар Сабалеўскі, Бажэна Ганушкіна, Людміла Круглік, Рэгіна Рэўтовіч, Ірына Карнаухава, Уладзімір Цанунін, Галіна Нупрэйчык, Лілія Мялешка. Усе яны спрычыніліся да творчага праекта, які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўленая ў фотаальбоме ў здымках і паэтычных радках Беларусь зачаравала шматлікіх чытачоў. Экзэмпляры альбома знайшлі замежных прыхільнікаў. У якасці сувеніра з Беларусі іх набылі ў Англію, Расію, Грузію… І вось цяпер на сцэне…