-
Алесь Карлюкевіч. «Братэрства» — стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам іншых краін
Нядаўна ў размове са старшынёй «Клуба пісьменнікаў Каўказа» Саліхам Гуртуевым пачула яго вялікае шкадаванне пра страчаную цесную сувязь пісьменнікаў, якая ў савецкі час была гонарам для творцаў многіх краін. Саліх Гуртуеў успомніў не толькі пра літаратурныя стасункі вядомых аўтараў Чынгіза Айтматава, Кайсына Куліева з Аркадзем Куляшовым, Васілём Быкавым, але і рассказаў пра шчырае сяброўства людзей, якія, скарыстоўваючы моц мастацкага слова, спрыялі такім жа добразычлівым адносінам і паміж народамі. Мне было прыемна сказаць калегу з Каўказа пра тое, што і сёння ў Беларусі прыкладаецца шмат намаганняў, каб аднавіць узаемадзеянне літаратур, знайсці ў свеце гэткіх жа аднадумцаў, хто высока нясе вартасць мастацкага слова. Пісьменнік і журналіст Алесь Карлюкевіч на працягу ўжо многіх…