Казка Алены Стэльмах «Дуб і крумкач» будзе аформлена ў стылі беларускай выцінанкі
Казка Алены Стэльмах «Дуб і крумкач» напісана па матывах беларускага фальклору. Мастак Уладзімір Лукашык аформіў кнігу ў стылі беларускай выцінанкі.
Гэты праект у бліжэйшы час прадставіць «Выдавецкі дом «Звязда», як кніжную навінку 2016 года.
Аўтары плануюць прадоўжыць творчае супрацоўніцтва. Серыя «Аленчыны казкі» мяркуе папоўніцца казкамі «Павадыр», «Рыпучае дрэва», «Чорны бусел», «Злы сабака», «Чаму ружа калючая».