Беларускі лес – асаблівая крыніца для творчасці
У гэтым перакананы Анатоль Зэкаў і Алена Стэльмах. Двух творцаў аб’ядноўвае тое, што кожны з іх працяглы час рэдагаваў «Белорусскую лесную газету». Лес ў іх жыцці застаўся нязменным сябрам. Толькі зараз свае пачуцці да яго аўтары выказваюць мастацкім словам.
Дарэчы, гэта Анатоль Зэкаў аўтар трапнага выраза: «Лес Беларусі – лёс Беларусі». Па гэтай тэме ён актыўна працуе ў дзіцячай літаратуры.
Алена Стэльмах асобна і ў сааўтарстве выпусціла шэраг кніг, прысвечаных беларускаму лесу. Сярод іх асабліва вылучаецца – «Лесные дороги подвига«. Галоўны герой кнігі – беларускі лес-патрыёт.