-
«Абуджаная жалейка» — з 22 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
На выстаўцы ўпершыню максімальна поўна будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 г. з фондаў музея. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з’яўленне гэтых вершаў, узноўлены на падставе ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва. Наведаць выстаўку можна да 16 красавіка 2018 года.
-
Победителей Международной литературной премии имени Бианки чествовали в Минске
Поприветствовать участников мероприятия пришли представители Министерства культуры Беларуси, Мингорисполкома, Посольства Российской Федерации в Республике Беларусь, Союза писателей Беларуси. Почетным гостем стал внук знаменитого писателя-натуралиста Александр Бианки. Он является правонаследником всего творчества Виталия Бианки и входит в состав жюри.
-
«Цімкавічы – скарбніца натхнення»: творы Алеся Квяткоўскага і студэнтаў БНТУ з 16 лютага ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Вучні пад кіраўніцтвам Алеся Адамавіча малявалі вёску Цімкавічы, дзе вучыўся і жыў знакаміты беларускі пісьменнік – Кузьма Чорны. У святочным адкрыцці плануецца ўдзел прафесара, доктара філалагічных навук Алеся Бельскага; прафессара, доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ Армена Сардарава; прафесара, дызайнера і мастака Уладзіміра Рынкевіча
-
Прэзентацыя выдання «Іван Навуменка. Збор твораў у 10 тамах» 15 лютага
15 лютага а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул.Сурганава,15) адбудзецца прэзентацыя выдання «Іван Навуменка. Збор твораў у 10тамах» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), над якім працавалі вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама кнігі «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку».
-
“Бачу Беларусь такой” фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка 11 лютага ў белай зале Чырвонага касцёла
Спыненыя фотамайстрам імгненні заклікаюць нас задумацца, ці не страчваем мы ў мітуслівых буднях, напоўненых пагоняй за матэрыяльнымі каштоўнасцямі, галоўнае – сваю душу, якая імкнецца да боскай міласці, да дабрадзейнай рэчаіснасці, а не да віртуальнага перавернутага свету.
-
Бліжэй да роднага слова. Навуковаму і метадычнаму часопісу “Роднае слова” – 30 гадоў!
Гэта падзея адметная яшчэ і тым, што ўсе, хто спрычыніўся да ўрачыстасці, а гасцей было багата – акадэмікаў, прафесараў, пісьменнікаў, педагогаў, – усе выключна прыгожа мовілі па-беларуску.